Гісторыя

Гродзенец купіў альбом з фатаграфіямі горада, якім споўнілася сто гадоў

Гродзенец Аляксандр набыў на аўкцыёне альбом 1915 года выдання з фатаграфіямі горада. Як выглядае дарэвалюцыйны альбом, Аляксандр паказаў у тыктоку, піша Hrodna.life.

Гродзенец купіў альбом з фатаграфіямі горада, якім споўнілася сто гадоў
Альбом, які набыў гродзенец Аляксандр. Скрыншот Hrodna.life з TikTok-відэа @sasha_poshykovich

Альбом з фатаграфіямі Гродна быў выдадзены ў 1915 у Берліне. Кніга называецца Erinnerung an Grodno, што перакладаецца як «памяць пра Гродна».

«Тут сабраныя 20 краявідаў часоў Першай сусветнай вайны. Калі я ўдзельнічаў у аўкцыёне, бачыў некалькі здымкаў — таму я таксама разам з вамі ўпершыню гляджу», — пракаментаваў распакоўку альбома Аляксандр.

На аўкцыённай пляцоўцы OneBild стартавая сума альбома склала € 28 (107 руб.). Пераможца набыў яго за € 98 (375 руб.).

У альбоме сярод іншага ёсць здымкі набярэжнай Нёмана, Фарнага касцёла, воданапорнай вежы і побыту сельскіх жыхароў з вёсак пад Гроднам.

Гродзенец купіў альбом з фатаграфіямі горада, якім споўнілася сто гадоў

Гродзенец купіў альбом з фатаграфіямі горада, якім споўнілася сто гадоў
Гродзенец купіў альбом з фатаграфіямі горада, якім споўнілася сто гадоў
Вокладка і старонкі альбома Erinnerung an Grodno. Крыніца: onebid.pl
Гродзенец купіў альбом з фатаграфіямі горада, якім споўнілася сто гадоў

Што гэта за альбом старых фатаграфій Гродна?

Альбом выдалі ў Германіі пасля таго, як нямецкая армія заняла Гродна восенню 1915 года. Каштоўнасць альбома заключаецца ў яго аўтэнтычнасці, у тым ліку арыгінальнай вокладцы і пераплёце, якія захаваліся за 110 гадоў. Большасць са змешчаных там фатаграфій былі зробленыя гродзенскімі фатографамі раней, яшчэ да Першай сусветнай вайны, а нямецкі выдавец проста сабраў іх пад адной вокладкай.

Гэта было папулярнай практыкай: удалыя кадры яшчэ царскіх часоў маглі шмат гадоў тыражавацца і пад нямецкай акупацыяй, і падчас міжваеннай Польшчы.

Цікава, што некаторыя фота для берлінскага альбома былі адрэдагаваныя і «палепшаныя». Напрыклад, на фота манастыра выдалілі «непрывабны» будынак злева і дамалявалі сцяну царквы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ7

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус скраў дзевяць пыласосаў са склада ў Расіі, а затым прывёз іх у міліцыю2

Здаравенная змяюка выпаўзла пагрэцца на набярэжнай у Брэсце10

З’еў кілаграм клубніц — і нічога! А вось што кажа доктар

«Эміграцыя адабрала ўсё». Айцішнікі незадаволены новай якасцю жыцця70

Бункерны дзед. Хаменеі падчас вайны і палітычная будучыня Ірана

Як склаўся лёс кацяняці, якога ратаваць на дарозе ў Брэсце спыніліся ўсе кіроўцы. На жаль, сумна4

Сенатар Грэм: Трамп падтрымаў новыя санкцыі супраць Расіі3

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі7

Пратэстоўцы ў Сербіі заявілі пра татальную блакіроўку дарог2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ7

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць