Танкер з нафтай выбухнуў каля берагоў Лівіі пасля заходу ў расійскія парты
27 чэрвеня каля берагоў Лівіі адбыўся выбух на нафтавым танкеры Vilamoura, які перавозіў каля 1 мільёна барэляў нафты. Судна пад сцягам Маршалавых Астравоў накіроўвалася з лівійскага порта Зуэйціна ў Гібралтар

Эпіцэнтр выбуху знаходзіўся ў машынным аддзяленні. Ніхто з членаў экіпажа не пацярпеў, паведамленняў пра забруджванне навакольнага асяроддзя не паступала. Прычына здарэння невядомая, а сам танкер цяпер буксіруюць у Грэцыю, дзе будзе ацэнены характар пашкоджанняў.
Як адзначае Bloomberg, у красавіку і маі судна Vilamoura двойчы заходзіла ў расійскія парты для загрузкі казахстанскай нафты.
Паводле звестак кансалтынгавай кампаніі Vanguard Tech, з пачатку года выбухі пасля заходу ў расійскія парты адбыліся яшчэ на чатырох суднах. З-за гэтага ўладальнікі пачалі правяраць абшыўку караблёў на наяўнасць мін з дапамогай вадалазаў.
Цяпер чытаюць
Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Каментары