Меркаванні6060

Што будзе з Ціханоўскім, калі эйфарыя спадзе?

Наяўнасць такіх лідараў крытычна важная тады, калі адчыняецца акно магчымасцяў і важна з яго скарыстацца. Але ці ёсць для іх ніша цяпер, разважае гісторык Алесь Пашкевіч.

Святлана і Сяргей Ціханоўскія ў Варшаве, 27 чэрвеня 2025. Фота: Getty Images

Гісторык Алесь Пашкевіч піша ў фэйсбуку, што ўсцешаны вызваленнем блогера і палітвязня Сяргея Ціханоўскага. Але задаецца пытаннем: ці ёсць цяпер ніша для дзеячоў кшталту Ціханоўскага?

«У чацвярговым выступленні ў Варшаве ў прамовах Ціханоўскага выразна гучалі мабілізацыйныя ноткі — маўляў, я буду змагацца, я звалю рэжым, нічога не баюся і вы не бойцеся, мне патрэбна падтрымка — ідзіце за мной. Нямала, дарэчы, апазіцыянераў у дэмакратычным асяродку і раней наракалі, што трэба дзейнічаць больш рашуча, усім аб'ядноўвацца і пачынаць нешта рабіць — маючы на ўвазе, што той жа Офіс Ціханоўскай нічога не робіць з таго, што трэба рабіць. І вось тут Сяргей Ціханоўскі як бы рашуча настроены ўсіх, хто прагне «сапраўднай дзейнасці», пастроіць у калоны і кудысьці павесці.

Пытанне толькі — куды? Я асабіста не ўпэўнены ў тым, што беларуская дэмакратычная супольнасць у цяперашніх умовах патрабуе менавіта мабілізацыі, менавіта дзеячаў напорыстага, тараннага тыпу. Так, гэта вельмі пажадана пад нейкую канкрэтную кампанію — ці то выбары, ці то штурм рэйхстага, ці то нешта яшчэ, зразумелае і бачнае на гарызонце.

Іншымі словамі — наяўнасць такіх лідараў крытычна важная тады, калі на нейкі, часцей за ўсё непрацяглы час адчыняецца акно магчымасцяў і важна з яго скарыстацца.

Але пры цяперашнім нашым марафоне гэтае акно недзе ў далёкім тумане, а таму і любая мабілізацыя супольнасці нічога па сутнасці не дае».

На думку гісторыка, цяпер на эміграцыі цэніцца перадусім мазольная і сістэмная, інстытуцыйная праца. «А спрабаваць падымаць некага ў Беларусі пры цяперашнім забетанаванні ўсёй прасторы не толькі бесперспектыўна, але і ўвогуле шкодна», — лічыць ён.

«Неадназначныя перспектывы і запланаванай медыяактыўнасці Ціханоўскага. У ранейшым фармаце яна цяпер цалкам нерэалістычная, бо няма магчымасці не толькі самому ездзіць па краіне і камунікаваць з людзьмі, але і атрымліваць рэгулярную інфармацыю адтуль, а галоўнае — паўнавартасна яе выкарыстоўваць, каб нікога не падстаўляць. Нейкія ж проста баявыя лісткі без эксклюзіваў наўрад ці будуць доўга ў топах, тым больш што такога дабра і так у нас хапае.

Кіраваць жа актыўнасць у гэтым кірунку на эміграцыйныя разборкі — таксама шлях у нікуды, прыклад Сяргея Пятрухіна таму сведчанне».

Сітуацыю Ціханоўскага Пашкевіч параўноўвае з сітуацыяй Міколы Статкевіча, калі таго выпусцілі з турмы ў 2015 годзе.

«Які ён сам тады быў энергічны і ўзнёслы, якія на яго былі спадзяванні, што вось вярнуўся ў супольнасць чалавек з вялікім маральным аўтарытэтам, яму і карты ў рукі. І сам ён запэўніваў, што мае планы і ведае, што рабіць.

Але ж урэшце нічога не рэалізавалася, узначаліў Статкевіч дробную радыкальную групу, якая рэгулярна ладзіла нейкія дробныя вулічныя выступленні, хутчэй падобныя да акцый адчаю — ды і ўсё на гэтым. Праз паўгода ніхто ўжо са Статкевічам ніякіх спадзеваў не звязваў, ставіліся як і да іншых апазіцыйных лідараў.

І справа не ў ім як такім па сутнасці была, а проста ў агульнай адсутнасці рэвалюцыйнай сітуацыі, таго самага акна магчымасцяў. Смеласць, самаахвярнасць і напорыстасць — важныя рысы, але але не ў кожных абставінах, а толькі ў бурапенных. У часы ж застою і нявызначанасці цэняцца іншыя якасці».

«Паглядзім, што будзе, калі пройдзе нейкі час і эйфарыя спадзе. Прыклад Ціханоўскай сведчыць пра тое, што часам чалавек можа зусім неспадзявана раскрыцца з таго боку, якога ад яго ніяк не чакаеш. Яна якраз даказала, што цуды часам здараюцца. То хто ведае, можа ў іх у сям'і не адна яна такая».

Каментары60

  • 130369
    29.06.2025
    Першае, што падумаю ад яго выступа у варшаву - у яго эйфарыя. У мяне такое ж было. А пасля ён зразумее, куды ён выйшаў
  • Ё
    29.06.2025
    Пра тое, што рабіць Ціханоўскаму, ужо напісаў Пазняк. Заняцца сваім іміджам ва Ўкраіне, каторы даволі кепскі. І тлумачэнні Ціханоўскага, маўляў, не вінаваты я, бо тады не цікавіўся палітыкай, - гэта ўсё гучыць не сур'ёзна. Тут Ціханоўскаму трэба нармальныя дзеянні, ад сістэмнай дапамогі ПКК (у тым ліку палітычнай), да яснага тлумачэння сваё пазіцыі. Украінцам, каторыя ўжо наслухаліся ад харошых рускіх пра " рэжым Пуціна", лягчэй ад новага гаваруна пра "рэжым" не стане. Латыніна таксама супраць "рэжыма Пуціна", але адкрыта называе сябе імперылісткай, зрэшты як і Гіркін. Таму Ціханоўскаму трэба час растлумачыць сабе і свету, што для ягомзначыць Расія. Гэта пакажа яго палітычную адэкватнасць. Па-другое, вывучыць беларускую мову. Ня можа прадстаўляць Беларусь чалавек, каторы не валодае мовай. Уся дзейнасць Ціханоўскага, як унутраная, так і знешняя павінна весціся на мове тытульнай нацыяі. Як прыклад: Ціханоўскі хоча сустрэцца з Зяленскім ? Ок, на якой мове там будзе размаўляць Ціханоўскі ?! Таму час ёсць, вайна доўгая. Няхай калабіцца з Зянонам, тады будзе толк для нацыі.
  • Жаль
    29.06.2025
    В целом правильное и максимально корректное мнение. Жаль только, что в окружении Тихановского нет людей, которые ему это могут объяснить, перед тем как он на эмоциях наделает ошибок, о которых сам же потом будет жалеть. По крайне мере, складывается именно такое впечатление по первым дням.

Цяпер чытаюць

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ8

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Расія кінула на Сумы 50-тысячную групоўку10

Малады беларускі крымінальнік трапіў на вайну, здаўся ўкраінцам і красамоўна апісаў парадкі ў расійскай арміі16

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы6

Прызначылі новага міністра прамысловасці, а былога вярнулі на «Амкадор»1

Каля Мінска знікла шыльда пра Курапаты22

Лукашэнка памяняў 15 кіраўнікоў раённых і абласных выканкамаў4

Па ўсёй Беларусі плануюць увесці «чыстыя чацвяргі» — адзіныя дні для добраўпарадкавання5

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку12

Падарыў дзіцяці кватэру, але потым шмат што памянялася. Ці можна адмяніць дароўную грамату?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ8

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць