Грамадства77

Кіберпартызаны: Мы ўзламалі сайт КДБ пасярод ночы. Яны за гэты час бегла сабралі нараду і дамовіліся, каго будуць падстаўляць?

Ініцыятыва пракаментавала версію КДБ пра «кантраляваны ўзлом» сайта ведамства.

Павел Бялюцін, дзеля затрымання якога КДБ нібыта ахвяраваў сваім сайтам і дазволіў яго ўзламаць. Скрыншот: FreeInfoBel / Youtube

У сюжэце АНТ Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі пераконвае, што ўзлом афіцыйнага сайта ведамства, які адбыўся ў пачатку 2024 года, нібыта быў часткай іх жа спецаперацыі.

Версія КДБ наступная: на сваім сайце ў раздзеле зваротаў яны нібыта зрабілі пастку. Там знаходзіўся архіў з 40 тысяч зваротаў грамадзян (даносы, запыты на інфармацыю аб рэпрэсаваных сваяках, проста спам) з верасня 2014 года па жнівень 2023-га. КДБ сцвярджае, што ў жніўні 2023-га спецыяльна туды ўкінуў фэйкавы данос актывіста «Народнай Грамады» Паўла Бялюціна. А ў пачатку восені 2023 нібы зафіксавалі знешнюю атаку на сайт КДБ, пасля чаго, па іх словах, у кастрычніку Кіберпартызаны атрымалі доступ быццам толькі да гэтага блоку. КДБ заявіў, што нібы кантраляваў увесь працэс узлому. А вычакаўшы час, у студзені 2024-га, па словах КДБ, яны самі закрылі сайт.

Кіберпартызаны пасля сюжэту паведамілі, што яны ўзламалі сайт КДБ за пару гадзін пасярод ночы.

«То бок яны за гэты час бегла сабралі нараду, дамовіліся, каго будуць падстаўляць, сфальсіфікавалі базу даных на дзясяткі тысяч зваротаў, падлілі яе на сервер. І ўсё гэта для чаго? Каб зганьбіцца публічна на ўвесь свет з надзеяй праз некалькі гадоў, магчыма, злавіць нейкага ноунэйма? Ага, гучыць праўдападобна», — іранізуюць Кіберпартызаны ў каментары на сваім канале.

Сайт КДБ пасля таго ўзлому ўжо паўтара года не працуе.

Як стала вядома са злітай базы даносаў, 31 студзеня 2017 года Бялюцін напісаў наступнае паведамленне: «Добры дзень. У мяне ёсць некаторыя падставы меркаваць, што грамадзянін РБ Аўтуховіч Мікалай Мікалаевіч прадумвае і пачынае ажыццяўляць падрыхтоўку да спробы ўзброенага захопу ўлады ў нашай рэспубліцы. Пра спробу даведаўся са слоў гр. Аўтуховіча М.М.».

Пасля таго, як стала вядома пра гэты данос, Бялюціна выключылі з «Народнай Грамады». Яго тлумачэнні былі няўцямнымі. «Калі даць сапраўдную інфу, то ўсё перагорнецца», — загадкава казаў ён.

Сама база зваротаў сапраўдная. «Наша Ніва» тады званіла некаторым даносчыкам (вось і вось), яны пацвярджалі, што пакідалі звароты ў КДБ.

Каментары7

  • гарпуном па шклу
    01.07.2025
    Калі вы чытаеце пра новую кінаработу КДБ (а кажуць, няма кіна ў Белоруссіі!), вы ж таксама адчуваеце ў паветры гэты водар - сумесь дохлых пацукоў з вадаправоду і выхлапных газаў ад 150 джыпаў?
  • Лёлік з-пад Лімасола
    01.07.2025
    Ды смех у роце. Какабісты маглі б хаця б з чаіам жыпіці параіцца, можа, што лепшае прыдумалі б
  • даведка
    01.07.2025
    Я половину фильма не мог понять к чему ведут, а на словах про инсценировку со взломом собственного сайта КГБ вообще кинул смотреть и ушёл по своим делам.

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая11

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

«Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек4

Беларус знайшоў у Польшчы магілу прадзеда, які загінуў за два тыдні да заканчэння вайны. І прывёз туды бацьку2

Apple прэзентавала першы MacBook з сэнсарным экранам 2

Самалійскія піраты вярнуліся2

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ9

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая11

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць