Вайна

Як мінімум 17 расійскіх дронаў заляталі ў Беларусь у мінулым месяцы, адзін з іх упаў

У чэрвені зафіксавана як мінімум 17 выпадкаў парушэння паветранай прасторы Беларусі расійскімі ўдарнымі беспілотнікамі падчас масіраваных атак на Украіну. Такія даныя атрыманыя дзякуючы маніторынгу, які вядзе рэсурс «Флагшток» праз украінскі канал «Рында мониторит».

Ілюстрацыйны здымак

Гэта ўжо трэці месяц запар, калі колькасць такіх інцыдэнтаў расце. Часцей за ўсё дроны заляталі з тэрыторыі Украіны праз Гомельскую вобласць, перасякаючы мяжу па Дняпры. Некаторыя беспілотнікі вярталіся на ўкраінскі бок, іншыя — знікалі, і іх далейшы лёс заставаўся невядомым.

Жыхары Рэчыцы паведамлялі, што 1 чэрвеня бачылі і чулі над цэнтрам горада дрон тыпу «шахед». Афіцыйныя структуры на месцы здзівіліся звароту журналістаў і заявілі, што нічога не ведаюць пра такі інцыдэнт.

Таксама вядома, што адзін з дронаў упаў 3 чэрвеня каля вёскі Ратміровічы на мяжы Глускага і Акцябрскага раёнаў. Мясцовая міліцыя папярэджвала жыхароў пра адказнасць за распаўсюд інфармацыі. Аднак сведкі распазналі дрон як расійскі «шахед». Пра выбух пры падзенні паведамленняў не паступала.

Афіцыйныя крыніцы традыцыйна не каментуюць сітуацыі, звязаныя з расійскімі беспілотнікамі на тэрыторыі Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах63

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА5

У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць