Вайна66

Пуцін пасмяротна ўзнагародзіў загінулага намесніка кіраўніка ВМФ другой «Залатой зоркай» Героя Расіі

Уладзімір Пуцін узнагародзіў Героя Расіі генерал-маёра Міхаіла Гудкова медалём «Залатая Зорка» пасмяротна «за мужнасць і гераізм, праяўленыя падчас ваеннай аперацыі». Гудкоў разам з іншымі расійскімі афіцэрамі загінуў 2 ліпеня ў Курскай вобласці ад украінскага ракетнага ўдару. 

Гудкоў быў намеснікам галоўнакамандуючага Ваенна-марскім флотам Расіі, адказваў за камандаванне ракетнымі і артылерыйскімі берагавымі войскамі. Загінуў у Курскай вобласці ў выніку як мінімум чатырох удараў па пункце кіравання брыгады.

Згодна з неафіцыйнымі паведамленнямі, тады таксама загінулі яшчэ 10 расійскіх афіцэраў.

Паводле крыніцы «Коммерсанта», агнявы налёт, падчас якога загінуў Гудкоў, адбыўся падчас пастраення асабовага складу.

Паводле брытанскай выведкі, гэта ўжо другі расійскі генерал, чыя смерць пацверджана з пачатку 2025 года, пяты генерал за 12 месяцаў і шаснаццаты — з пачатку поўнамаштабнай вайны.

Брытанцы мяркуюць, што Гудкоў непасрэдна камандаваў наступленнем расійскіх марпехаў у Сумскай вобласці.

Каментары6

  • О как
    06.07.2025
    О как, чтобы получать золотые звёзды героя России, всего-то надо понравиться внешностью (личиком) путину......
    Пробейте его командирские заслуги и подвиги, его издевательство над 155 бригадой морской пехоты России, когда, этот херой России, уложил три личных состава этой бригады, да его шаги по карьерной лестнице.
  • stek-low-atoy
    06.07.2025
    Z-емля, как говорится
  • Спадар
    06.07.2025
    О как, Ну вельмі добра,што "уложіл трі лічных состава этой брігады"!Хоць нешта карыснае паспеў зрабіць.;))))

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць