Грамадства2020

Сахашчык пачаў продажы кватэр у сваім новым праекце пад Варшавай

Кампанія Sahaty мае ўсе шанцы, каб захаваць статус найбуйнейшага будаўнічага бізнэсу з беларускім капіталам у Польшчы па выніках 2024 года.

Валерый Сахашчык. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

У пачатку лета кампанія Валерыя і Алега Сахашчыкаў Chicago Urban Development скончыла продаж кватэр у першым для іх дэвелаперскім праекце Osiedle Raclawicka ў горадзе Мшчонаў за 40 кіламетраў ад Варшавы.

Як даведаўся тэлеграм-канал Вадзіма Сяховіча, кампанія практычна адразу прыступіла да рэалізацыі жылой нерухомасці ў новым комплексе Zakatek Chmielna ў суседнім горадзе Жырардаў.

Zakatek Chmielna у Жырардаве

Як паведамляе дэвелапер, на гэты момант у ім прадаюцца 8 апартаментаў у першых двух дамах, якія пачалі будавацца. Іх плошча — ад 55,55 кв.м. да 99,43 кв.м.

Кошт нерухомасці ад братоў Сахашчыкаў знаходзіцца ў межах 113-215 тысяч даляраў.

Усяго ў рамках Zakatek Chmielna будзе ўзведзена 15 дамоў з 60 кватэрамі і апартаментамі. Генеральным падрадчыкам жылога комплексу з'яўляецца будаўнічая кампанія былога члена Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерыя Сахашчыка і яго сваякоў Sahaty.

У 2023 годзе яна стала найбуйнейшым будаўнічым бізнэсам з беларускім капіталам у Польшчы. І ў яе ёсць усе шанцы, каб захаваць гэты статус і па выніках 2024 года.

Галоўны супернік Sahaty за першы радок, уроцлаўская кампанія BSK, у канцы 2024 года, абвясціла аб прыпыненні сваёй дзейнасці. Прычыны, якія падахвоцілі пайсці на такі крок яе ўладальніка Канстанціна Каліноўскага, не называліся.

Валерый Сахашчык камандаваў брэсцкімі дэсантнікамі. Ужо будучы ў адстаўцы, у 2020-м ён падтрымаў народ на пратэстах. А калі Расія напала на Украіну, рэзка асудзіў Пуціна. Два гады ён быў у кабінеце ў Ціханоўскай, потым зноў з канцамі пайшоў назад у бізнэс.

Каментары20

  • Імя
    05.07.2025
    Сапраўдны ваяр! Беларусь вызваліў, Украіну адстаяў - можна і пра бізнэс падумаць.
  • Абу
    05.07.2025
    Наш палкаводзец! Стратэг! Ліс дэвелапінгу!
  • Клешч
    05.07.2025
    Як з палітыкам з ім даўно ўсё зразумела. А вось як у яго з умовамі працы, якія заробкі працоўных, якія адносіны наогул?

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць