На біржы Binance біткойн уначы ўпершыню падняўся амаль да 112 тысяч даляраў. На біржы Coinbase ён пераадолеў гэтую адзнаку.

Фота: vecteezy.com
Папярэдні рэкорд быў 22 мая — тады біткойн дасягнуў 111 тысяч даляраў.
Біткойн імкліва рос пасля перамогі Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у пачатку лістапада, да сярэдзіны студзеня ён вырас з 67 тысяч да 109 тысяч даляраў.
Потым пачалося зніжэнне, і 26 лютага біткойн каштаваў ніжэй за 85 тысяч, потым зноў пачаўся рост.
У пачатку красавіка курс біткойна апускаўся ніжэй за 75 тыс. долараў з-за абвешчанай Трампам гандлёвай вайны, але пазней на фоне паслабленняў ад прэзідэнта ЗША ў пытанні гандлёвых пошлін зноў пачаў расці.
Каментары