Грамадства1515

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна просіць дапамогі

Экс-дацэнтка кафедры італьянскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, былая палітзняволеная Наталля Дуліна просіць дапамогі, збор у яе падтрымку аб'яўлены на платформе «Байсол».

Наталля Дуліна пасля вызвалення з турмы

Наталлю Дуліну ў 2020 годзе, пасля ўдзелу ў агульнанацыянальным страйку, звольнілі з працы ў МДЛУ. З тых часоў яна пяць разоў падвяргалася адміністрацыйным арыштам па 14 або 15 сутак за палітычную актыўнасць.

3 кастрычніка 2022 года яе затрымалі па крымінальных артыкулах па абвінавачаннях у актыўным удзеле ў масавых мерапрыемствах на тэрыторыі МДЛУ і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», чым назвалі інтэрв'ю незалежнаму СМІ. Жанчыне прысудзілі 3,5 гадоў пазбаўлення волі.

Пакаранне яна адбывала ў жаночай калоніі №4 у Гомелі. Калі да заканчэння тэрміну заставалася 6 месяцаў, Дуліну падчас візіту ў Мінск прадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага разам з групай іншых палітвязняў вывезлі ў Літву. Так яна апынулася ў вымушанай эміграцыі, хоць сама мела намер адбыць тэрмін да канца і пасля таго застацца жыць дома.

Цяпер Наталлі Дулінай неабходна неяк стаць на ногі і забяспечыць сябе, працягваць жыць на новым месцы, знайсці працу.

«У Беларусь я вярнуцца не магу, гэта небяспечна і можа скончыцца чарговым арыштам. Мне маральна вельмі цяжка, таму што мяне пазбавілі дому, пазбавілі якога-небудзь статусу. Я вызваленая, але ў мяне няма дакументаў, якія даказваюць гэта. Я грамадзянка Беларусі, але не магу там жыць. Я пенсіянерка, але праз адсутнасць дакументаў не магу атрымліваць сваю пенсію. Фактычна я адрэзаная ад свайго ранейшага жыцця, а каб пачаць новае, неабходная дапамога», — піша Дуліна.

Яна просіць беларусаў сабраць ёй €5000. Гэта дасць магчымасць на працягу хаця б некалькіх першых месяцаў знайсці жыллё і вырашыць праблемы са здароўем, паколькі жанчына мае патрэбу ў пратэзаванні зубоў.

Падтрымаць Наталлю Дуліну можна па спасылцы.

Каментары15

  • Абу
    09.07.2025
    CNDB, Як дзе? Пайшлі на падтрымку беларускага бізнесу за мяжой!
  • Барадзед
    09.07.2025
    CNDB, в надёжном месте
  • Былы палітвязень
    09.07.2025
    CNDB, іх усе палітвязні атрымліваюць, але там не гіганцкія сумы. Таму тым, у каго ёсць асаблівыя патрэбы, збіраюць. (Я сабе не збіраў, але майму таварышу спатрэбілася.) Таму не ўносьце муці.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць