Грамадства122122

Гісторык Алег Латышонак пра эмігрантаў новай хвалі: «Гавораць па-расійску ў сітуацыі, калі маскаль топча Беларусь! Проста жах!»

У Польшчу прыехалі з Беларусі на працягу апошніх гадоў больш за 150 тысяч беларусаў. Ці дае шанец гэтая сітуацыя на тое, каб адбылося збліжэнне і з'яднанне, было наладжана больш цеснае супрацоўніцтва этнічных беларусаў у Польшчы і тых, хто прыехаў з Беларусі? Раней шырокую дыскусію выклікаў адказ на гэтае пытанне беларускага дзеяча з Падляшша Юркі Каліны, а цяпер Беларуская рэдакцыя Польскага радыё паразмаўляла на тую ж тэму з гісторыкам, старшынёй Беларускага гістарычнага таварыства прафесарам Алегам Латышонкам.

Алег Латышонак

Ці ёсць шанец на абʼяднанне беларусаў Беласточчыны і беларусаў у эміграцыі ў Польшчы?

«Скажу шчыра, шанец ёсць, але невялікі, проста таму, што мы розныя», — кажа прафесар Алег Латышонак.

І тлумачыць, у чым адрозненне.

«У Польшчы і ў Літве апынулася культурная эліта беларускай нацыі. А мы тут, я не хачу нас прыніжаць, але мы, этнічныя беларусы ў Польшчы, не маем прапановы для гэтых людзей. У Польшчы цяпер тры найлепшыя тэатры Беларусі. А ў нас ёсць пару чалавек, якія займаюцца тэатрам, гэта прафесійныя акцёры, але тэатр у нас аматарскі. Пісьменнікі, паэты — сярод тых, хто прыехаў, іх у некалькі разоў больш і яны вышэй».

Алег Латышонак мае надзею, хоць і не ўпэўнены, што прыезджыя беларусы з часам будуць наведваць Падляшша, беларускую Беласточчыну, будуць адчуваць, што яны на зямлі, натхнёнай беларускім духам, але суразмоўца мяркуе, што гэта доўгі працэс.

«Наогул вельмі мала ёсць месцаў, дзе інтэгруюцца прыезджыя з мясцовымі. У Беластоку, напрыклад, такім месцам зʼяўляецца танцавальны ансамбль «Падляскі вянок». Танцуюць людзі, так сказаць, з абедзвюх груп і вельмі добра ідзе тая інтэграцыя».

Латышонак не шукае вінаватых у малой інтэграцыі мясцовых беларусаў з мігрантамі.

«Гэта не чыясьці віна, проста мы не маем прапановы для прыезджых», — кажа ён.

Журналiст цікавiцца, ці ёсць з боку беларусаў у эміграцыі цікавасць да этнічна-беларускай часткі Падляшша, ці ёсць з таго боку жаданне даведацца больш і пазнаёміцца з жыхарамі.

«Не надта, і на гэта яшчэ рана», — кажа Латышонак і тлумачыць, у чым справа.

«Людзі мусяць спачатку абжыцца ў сваіх Варшавах, Гданьсках, Вроцлавах. Маю надзею, гэта будзе праз нейкі час. Тут жа ёсць нашыя (беларускія) вёскі. Тыя ж беларусы прыязджаюць, арганізуюць бізнэсы, укладаюць грошы, яны ж могуць тут інвеставаць, напрыклад, купляць дамы».

Па словах Алега Латышонка, цяпер вельмі неспрыяльная сітуацыя, бо там, дзе мясцовых беларусаў у Польшчы найбольш, вызначаная «амаль ваенная зона» з бранятэхнікай і салдатамі.

«Акрамя гэтага, у СМІ людзі чуюць пра нібыта штурмы мігрантаў. Гэта не спрыяе таму, каб людзі сюды прыязджалі. Палякі баяцца прыязджаць, сам я чуў, што нават у санаторый у Супрасль баяцца ехаць, бо гэта, нібыта, ужо на мяжы».

Актывіст беларускай меншасці ў Польшчы марыць пра інтэграцыю беларускіх дзетак. Хацеў бы арганізоўваць летнікі, вазіць на экскурсіі па Беласточчыне, каб яны пабачылі, што там — жывая беларуская культура, архітэктура, там шмат беларускага. Але сілаў няма, шкадуе Латышонак.

«Супольных праектаў у нас няма»

Сярод беларускіх эмігрантаў многа навукоўцаў і даследчыкаў, навуковыя сувязі з імі наладзіліся даўно, хаця супольныя праекты адсутнічаюць, адзначае гісторык, навуковы супрацоўнік Беластоцкага ўніверсітэта прафесар Алег Латышонак.

«Супольных праектаў у нас няма, але мы вельмі добра кантактуем, гэта ўсё сябры, мы знаёмыя з некаторымі пару дзясяткаў гадоў. Яны прывезлі з Беларусі свае навуковыя інтарэсы і хочуць іх тут працягваць, займацца Вялікім Княствам Літоўскім альбо Беларуссю, а не, скажам, Падляшшам. Вельмі рэдка бывае, каб хто пераарыентаваўся і стаў даследаваць тое, што для нас важна. Таму мы мусім сваімі сіламі гэта рабіць.

Але назіраюцца такія трэнды, што мы пачынаем прымаць гісторыкаў, якія тут абжыліся, маюць польскае грамадзянства. І ў гэтым, відавочна, будучыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы — людзі, якія вырашылі застацца і жыць тут, маладыя гісторыкі будуць запісвацца ў Таварыства, а мы паціху будзем ствараць супольныя праекты.

Зрэшты, Алег Латышонак не спадзяецца надта моцна на беларускую інтэлігенцыю ў справах будучыні беларускай меншасці ў Польшчы. Ён мяркуе, што інтэлектуальная эліта вернецца ў Беларусь, калі толькі з'явіцца такая магчымасць, таму што там іх жыццё і там ім трэба працаваць. Затое з тымі, хто застанецца, прафесар звязвае пэўныя чаканні.

«Іншая справа з эканамічнымі мігрантамі, яны застануцца. Але ў іх няма вялікай цягі да беларускай культуры, бо калі ў Беластоку 2,5 тысячы дзяцей з Беларусі, і толькі 60 запісалі на ўрокі беларускай мовы, то маем доказ, як гэта справа выглядае.

Я гэта бачу так: прыезджыя беларусы падтрымаюць беларускасць у Польшчы, але сваю, не нашу

Нейкія беларусы ў Польшчы будуць. Большасць арыентаваная на інтэграцыю, дарэчы, процьма людзей з «Картай паляка». Але, так ці інакш, беларусы застануцца. У Беластоку прыезджыя, спадзяюся, пяроймуць ад нас нашыя (беларускія) арганізацыі.

Ці крыўдна з-за таго, што паміж «беларускімі беларусамі» і «польскімі беларусамі» пакуль няма адчування еднасці? Алег Латышонак кажа «не».

«Я доўга ў дзейнасці, у палітыцы, у гісторыі і культуралогіі, каб быць здзіўленым, чаму мне мае быць балюча? Такая рэчаіснасць і трэба прымаць свет, якім ён ёсць. Але рабіць, што магчыма. Ёсць людзі, якія яднаюць бакі. Беласток — наш горад, у ім дзесяць тысяч прыезджых і частка з іх да беларускай культуры цягнецца.

Я быў на канцэрце Лявона Вольскага ў Беластоку, было 200 чалавек. Вольскі спытаўся, хто з Мінска, і амаль увесь зал падняў рукі, а з Беластока было шэсць чалавек. А некалі я сам з Беластока ездзіў на канцэрты Вольскага ў Беларусь, у Вільню. Ну, нешта такое дзіўнае адбываецца. Але ўсё-такі канцэрт быў з аншлагам».

А што супольнае паміж этнічнымі беларусамі ў Польшчы і беларусамі з Беларусі? У Латышонка просты адказ.

«Перш за ўсё нацыянальнае пачуццё. Калі ты беларус, то на другога беларуса глядзіш як на беларуса і адчуваеш з ім еднасць. Але трэба памятаць пра яшчэ адно — мы тут выміраем. Вельмі мала сярод мясцовых беларусаў, асабліва маладых. Прыезджыя маладыя. Магчыма, гэта таксама справа ўзросту і таму няма блізкага кантакту. Маладым беларусам не надта ёсць з кім тут інтэгравацца, калі ў Беластоку маладых мясцовых беларусаў проста жменька.

Набалелы момант

Алег Латышонак звяртае ўвагу на яшчэ адзін набалелы момант.

«Большасць прыезджых гаворыць па-расійску, па-маскоўску. Для нас гэта проста жах, я не магу гэтага слухаць. Гэта таксама выклікае адчужанасць. Мы, праўда, таксама не лепшыя, гаворым па-польску. Але мы прывыклі. А тая маскоўшчына ў сітуацыі, калі маскаль топча Беларусь! Проста жах!»

Падсумоўваючы, Алег Латышонак выказвае думку, што будучыня беларусаў у эміграцыі і ў мясцовых этнічных беларусаў будзе ісці асобнымі шляхамі. Але будуць пункты сутыкнення. З цягам часу прыезджыя таксама стануць «тутэйшымі».

Польшча стане для іх сваёй. Натуральным шляхам беларусы разʼедуцца па Польшчы — у Кракаў, Лодзь, Гданьск. Але частка застанецца ў Беластоку і «калісьці прыезджыя пяроймуць установы і арганізацыі, якіх не пяроймуць нашыя дзеці», крыху з горыччу кажа Алег Латышонак, хоць і з разуменнем працэсаў.

«Так я сабе гэта ўяўляю», — гаворыць гісторык.

Каментары122

  • Антоний
    09.07.2025
    Я кстати удивлялся,почему Белорусы раселяются по Польше,а не едут в Белосток. По польскому заканадательству,если числленность национального меньшинства 20% и более,то язык этого меньшинства становится официальным. Например в Гайнауци на белорусском можно обращаться в органы власти.
  • Жвір
    09.07.2025
    Нічога не зразумеў.
  • Імя
    09.07.2025
    Ушачанка , губернскія не маюць годнасці ці сораму.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць