Свет11

У Казахстане вырашылі адстраляць амаль мільён сайгакаў

У Казахстане прынялі рашэнне аб масавым адстрэле сайгакаў. Плануецца ліквідаваць каля 800 тысяч асобін, або прыкладна 20% ад агульнай папуляцыі, якая на сённяшні дзень дасягнула 3,9 мільёна. Адстрэл будзе праходзіць да 30 лістапада.

Сайгак. Фота: Wikimedia Commons

Прычынай такога рашэння стаў рэзкі рост колькасці сайгакаў, які ўжо ўтрая перавышае гістарычны максімум. У адной толькі Заходне-Казахстанскай вобласці (з цэнтрам ва Уральску) іх больш за 2,3 мільёна.

У выніку рэзкага росту пагалоўя сайгакам не хапае кармавой базы ў традыцыйных месцах пражывання, таму яны знішчаюць сельгасугоддзі.

У казахстанскіх урадзе сцвярджаюць, што гэтая крайняя мера неабходная для захавання экалагічнага балансу і заснаваная на навуковых высновах і міжнародным досведзе (напрыклад, Аўстраліі, Канады і ЗША).

Паводле плана, з адстрэляных жывёл 40% будуць дарослыя самцы, 40% — дарослыя самкі, яшчэ 20% — маладыя асобіны.

Улады таксама спадзяюцца, што змогуць атрымаць з гэтай справы прыбытак, бо мяса сайгака лічыцца экалагічна чыстым, а рынак яго мяса, шкур і рагоў ацэньваецца ў мільярды даляраў.

Такім чынам, Казахстан мае намер адначасова абараніць экасістэму і атрымаць эканамічную выгаду. Але рашэнне ягонага ўрада выклікала спрэчкі, асабліва ўлічваючы тое, што сайгакі як від знаходзяцца пад аховай у суседніх краінах.

Каментары1

  • Андрусь
    11.07.2025
    У кожнага біялагічнага віда ў экасістэме, акрамя чалавека, ёсць яшчэ і натуральныя ворагі, тым больш у траваедных сайгакаў. Калі яны распладзіліся звыш кармавой ёмістасці тэрыторыі абітання, значыць у гэтага ёсць прычына - чалавек знішчыў натуральных ворагаў сайгакаў - драпежных жывёлаў. Казахі самі парушылі экасістэму, а цяпер яшчэ і зарабіць на гэтым хочуць.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»4

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»4

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць