Грамадства4343

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Пасля таго, як Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую фінансавую падтрымку з боку беларусаў, на яго адрас прагучала шмат крытыкі. Гэтыя закіды нават параўноўвалі з лукашэнкаўскай рыторыкай, дзе заўсёды «народзец не той».

Пасля гэтага Сяргей паспрабаваў патлумачыць, што звяртаўся выключна да актыўных прыхільнікаў, ён не чакае данатаў ад усіх беларусаў, але праз радкі там таксама праглядвала крыўда.

«Гэта не крыўда. Як чалавек, які сядзеў у турме і чакаў, што будзе бой, я крыху, канечне, расстроіўся, што атрымалася такая маленькая зваротная сувязь, — дадаткова патлумачыў Сяргей у каментары для «Нашай Нівы». — Я разумею, што ўсе стаміліся, што ва ўсіх праблемы. Але палітвязням, калі ты сядзіш ні за што, не здзейсніў нічога крымінальнага, хочацца бачыць вынікі змагання, каб адгрызлі кавалак нагі рэжыму. А іх там не чутно і не бачна. Вось навіны пра каліноўцаў нас усіх там бадзёрылі. Проста рэальнасць не зусім аказалася адпаведнай маім чаканням. Гэта мяне расстройвае, але гэта не прэтэнзія да ўсіх беларусаў».

Сяргей Ціханоўскі. Фота: «Наша Ніва»

Таксама ён не бачыць ніякага падабенства сваіх прамоў з тым, як пра людзей адгукаецца Лукашэнка.

«Я не казаў, што народзец не той, я нікога і не называў народцам. Я звярнуўся да сваіх падпісантаў, прыхільнікаў, якія мяне заўсёды падтрымліваюць. І яны мне дапамаглі ўжо тым, што да мяне ў каманду за толькі першыя дні 350 чалавек запісаліся. Калі я яшчэ да іх жа звярнуся — каб вось тыя, хто зарэгістраваўся, далі нейкія грошы — я думаю, яны таксама дадуць.

Але мне не трэба, каб людзі, у якіх няма сродкаў, нешта мне давалі. Я іх не прашу і не патрабую. Таму што ў мяне быў кейс: калі я сядзеў у турме, мне пісаў беларус з інваліднасцю, што ён атрымлівае пенсію па інваліднасці і па тры рублі ўвесь час данаціў. Я б не хацеў, каб такія людзі аддавалі апошнюю капейку. 

Плюс высветлілася, што людзі баяцца за ўцечкі даных. Я ж гэтага не ведаў! У мяне не было інфармацыі пасля турмы. Я даведаўся пра тое, што, апроч даных, баяцца нават твары паказваць, баяцца за сваіх сваякоў. Я гэтага моманту таксама не ведаў! Цяпер ведаю. Я набіваю гузы сам — так уладкаваны кожны чалавек. Толькі на сваіх памылках мы вучымся».

«НН»: Вы не першы раз кажаце, што не ведалі «тое і тое», ці не лепш было б узяць невялікую паўзу, нагнаць прапушчанае за гады ізаляцыі, пагрузіцца ў кантэкст і заадно адпачыць?

Сяргей Ціханоўскі: Лукашэнка хоча, каб я ўзяў паўзу. А я ўжо столькі праектаў запусціў за гэты час! Справы ж не вырашаюцца за адзін дзень — чым раней запусціш працэсы, тым хутчэй будзе фінал. А я больш за ўсіх беларусаў зацікаўлены, каб фінал быў як мага хутчэйшы — крушэнне гэтага рэжыму. Я не магу сабе дазволіць нават месяц сядзець.

І мне падаецца, нават калі б я паўгода пасядзеў і разбіраўся ў тым, што адбылося, глядзеў усе відэа, я ўсё адно б не разабраўся да канца ва ўсім. А так я буду набіваць гузы па дарозе, і я не бачу ў гэтым ніякай праблемы.

«НН»: Вы казалі, што паступова праходзіце медыцынскае абследаванне — ці ёсць у спісе дактароў на візіт і псіхатэрапеўт? Усё ж многія, на жаль, выходзяць з турмы з посттраўматычным разладам, і тут можа спатрэбіцца дапамога.

СЦ: Яшчэ не ва ўсіх лекараў я быў, але нейкіх такіх псіхалагічных рэчаў пакуль [няма], нічога падобнага. Мне кажуць, што я абсалютна нармальны чалавек. Я ўсё-такі сядзеў адзін. Быў як у чытальнай зале — проста пагружаўся ў раманы і адкідваў усе думкі, каб сапраўды не адбылося нейкай траўмы.

Калі я ў рэальны свет вярнуўся. Тыя падзеі за два тыдні, што адбыліся — для мяне гэта аб'ём інфармацыі нароўні як бы я за тры гады атрымаў у турме. Але пакуль я гэтым аб’ёмам даю рады, усё нармальна.

«НН»: Пра ўдар па рэжыме, які вы плануеце. Можаце хаця б намякнуць прыблізна, у якім сэнсе вы яго бачыце? Думаю, нават данаты хутчэй збіраліся б на не зусім абстрактную справу.

СЦ: Беларусы не данацяць, таму што яны хацелі б ведаць дэталі. А я хацеў бы атрымаць давер ад беларусаў. У мяне ёсць некаторыя праекты, пра якія я не магу расказваць пакуль. А нейкія рэчы я буду крыху пазней адкрываць. Гэта не адзін нейкі ўдар па рэжыме будзе. Гэта будзе шмат розных праектаў, кожны з якіх можа прывесці да чагосьці. Калі я змагу нейкі кейс агучыць, то я яго адразу агучу.

І калі самі беларусы не маюць магчымасці дапамагчы, то ёсць розныя арганізацыі, фонды, дэмакратычныя каналы — можна будзе да іх звярнуцца. Я знайду грошы ў любым выпадку і ўсё зраблю сам. А вы пасля можаце хваліць гэта ці лічыць, што гэта глупства. Але для мяне галоўнае — вынік. Я не патрабую ні ў каго дапамогі: няма магчымасці — не дапамагайце. Я ўсё роўна буду далей шукаць сродкі і ісці да сваёй мэты.

Каментары43

  • Імя
    07.07.2025
    А ў чым наогул праблема з рыторыкай кшталту "народзец не той"?
  • Незразумела
    07.07.2025
    Навошта нам штосці данаціць Першаму Джэнтльмэну Сяргею Ціханоўскаму, калі нас БЯСПЛАТНА вядзе да перамогі Прэзідэнтка Святлана Ціханоўская?
  • Филькина грамота
    07.07.2025
    Сергей, Вам сколько, простите, лет?? Вот это вот "я ж не знал" погубило не один раз все надежды и судьбы этого народа. Пора взрослеть в конце концов!

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад9

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай4

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным7

Выклалі ў агульны доступ «Нацыянальны атлас Беларусі»3

Пад Віцебскам пачалі вырабляць бялковыя батончыкі. Праўда, пакуль што не для беларусаў1

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад9

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць