У Бярозаўскі РАУС звярнуўся 70-гадовы мужчына, які паведаміў, што з яго дачнага ўчастку скралі металічны вагончык коштам каля 1500 рублёў.

Пацярпелы патлумачыў, што пражывае ў горадзе, а на дачу прыязджае час ад часу. Падчас аднаго з такіх візітаў ён пабачыў, што яго вагончык знік.
Міліцыянты высветлілі, што вагончык прыйшоўся да спадобы 67-гадоваму жыхару Бярозы.
Мужчына часта прыязджаў у гэтыя мясціны на рыбалку і заўважыў участак з металічным вагончыкам. Падумаўшы, што ўчастак закінуты, ён прывёз пад’ёмны кран з працы, і з яго дапамогай перавёз вагончык сабе.
Каментары