Грамадства1313

Ціханоўская: Трампу вельмі цяжка мець справу з Расіяй, але Беларусь для яго — як нізка вісячы фрукт

Лідарка апазіцыі Святлана Ціханоўская спадзяецца на нацыянальны дыялог і падтрымку Трампа ў гэтым. Брытанскае выданне The Sunday Times апублікавала вялікі артыкул з нагоды вызвалення яе мужа Сяргея Ціханоўскага. 

Святлана і Сяргей Ціханоўскія, 27 чэрвеня 2025. Фота: Getty Images

Вызваленне зняволеных было часткай пагаднення, заключанага пры пасрэдніцтве ЗША, згодна з якім Аляксандр Лукашэнка быў узнагароджаны сустрэчай у той жа дзень са спецпрадстаўніком Дональда Трампа Кітам Келагам. Сустрэчу паказалі па дзяржаўным тэлебачанні.

Але і цяпер застаецца незразумелым, чаму Лукашэнка вырашыў вызваліць чалавека, які так бязлітасна крытыкаваў яго ў сваіх відэа. Сярод 14 вызваленых большасць мелі замежныя пашпарты, у турмах яшчэ прыблізна 1100 іншых палітычных зняволеных, сярод іх, як мяркуецца, ёсць два брытанцы, імёны якіх не былі апублічаныя.

Адна з тэорый заключаецца ў тым, што Лукашэнка мог лічыць, што, вызваліўшы Ціханоўскага — такую значную фігуру — ён справакуе рознагалоссі паміж парай і апазіцыяй.

Яшчэ адна з версій — што Лукашэнка спрабуе пасеяць разлад улады ў самой пары.

Ціханоўская імкнецца даказаць, што ўлады памыляюцца. Яе муж, хоць і «прыроджаны лідар», зойме ролю «першага джэнтльмена», лічыць яна:

 «Ён цалкам паважае, разумее і прымае тое, што я абраны прэзідэнт Беларусі. Я не бачу паміж намі ніякай канкурэнцыі».

 «Па сваёй прыродзе я не магу рабіць дыпламатычную працу, як мая жонка, — дадае Ціханоўскі. — Яна больш спакойная, больш практычная і мае досвед, якога ў мяне няма».

Ён кажа, што аднавіў кар'еру відэаблогера:

 «Мая мэта — зрабіць канкрэтныя крокі, каб гэты рэжым разваліўся».

Франак Вячорка, старэйшы дарадца Ціханоўскай, лічыць, што Лукашэнка моцна пралічыўся — гэтак жа, як і тады, калі дазволіў Святлане балатавацца супраць яго ў 2020 годзе, высмейваючы яе як маленькую дзяўчынку.

Пакуль Ціханоўскі быў у турме, у Святланы былі падставы стрымліваць свае словы і дзеянні з-за боязі за мужа:

 «Цяпер у іх больш няма такіх рычагоў уплыву», — сказаў Вячорка.

Ціханоўскія расказалі выданню, што яны спадзяюцца заахвоціць тых беларусаў, хто вагаецца, далучыцца да нацыянальнага дыялогу — падобнага да таго, які паклаў канец камунізму ў Польшчы ў канцы 1980-х. «Мы не пагражаем павесіць іх [улады] на слупах асвятлення, — сказала яна. — Мы кажам ім, што Лукашэнка калісьці памрэ, і ім трэба падумаць пра сябе».

Натхнёная візітам Келага, Ціханоўская і яе прыхільнікі спадзяюцца, што ЗША дапамогуць зрабіць гэта рэальнасцю, піша выданне.

Хоць пара яшчэ не размаўляла з прэзідэнтам Трампам, яны хацелі б сустрэцца з ім — хаця б каб падзякаваць за вызваленне Ціханоўскага.

«Трампу вельмі цяжка мець справу з Расіяй, але Беларусь — гэта нізка вісячы фрукт, — сказала яна. — Беларускі народ аб’яднаны вакол ідэі пераменаў. Трамп мае ўладу і рычагі, каб ажыццявіць гэта».

Каментары13

  • Вінцэсь
    13.07.2025
    Хвілін 20 патрэбна цалкам каб у сеціве знайсці інфу: 1. Што ёсць такое "абраны прэзыдэнт", працягам якога часу гэта актуальна. 2. Польшча 80-х, што ж такое там адбывалася, па-першае, да прадухілення чаго датычны дзве са згаданых у артыкуле трох асобаў, па другое, якая частка эканомікі ПНР к тым часам была арыентавана не на маскву.
  • Так
    13.07.2025
    FF, Трампу такая лапша на вушы не пракаціць. Як і парады ад неабазнанай у палітыцы жанчыны да вопытнага прэзідэнта вялікай дзяржавы ЗША.
  • Выдумкі офіса
    13.07.2025
    Вінцэсь , у Канстытуцыі Беларусі такой пасады няма. Пра што мы ўвогуле гаворым? У тым ліку ў законнай Канстытуцыі 1994 года.

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»44

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць