Грамадства1818

Прапаноўвалі грошы, новы пашпарт і наведванне Беларусі без наступстваў. Беларуска за мяжою расказала, як яе вербаваў КДБ

Беларуска, вымушаная пакінуць радзіму ў 2021 годзе, расказала «Салідарнасці» пра перапіску з верагодным супрацоўнікам спецслужбаў.

Наталля Масюк. Фота: асабісты архіў

Гісторыю случчанкі Наталлі Масюк нядаўна расказала «Салідарнасць». Пасля выбараў у жніўні 2020 года Наталля ўдзельнічала ў акцыях супраць гвалту, вяла перамовы з мясцовай «вертыкаллю». Як і многія актывісты, яна прайшла праз допыты ў КДБ і СК, ператрусы, канфіскацыю тэхнікі.

Пасля таго як беларускія ўлады прызналі платформу «Сход» «экстрэмісцкім фарміраваннем» у снежні 2021 года, Наталля была вымушаная з’ехаць з Беларусі.

Разам з дзецьмі беларуска прыехала ў Чарнагорыю. Улады адмовілі Наталлі ў міжнароднай абароне, і нядаўна яна пакінула гэтую краіну. У публікацыі таксама гаварылася, што тэрмін дзеяння пашпарта беларускі заканчваецца ў жніўні гэтага года.

У суботу, 12 ліпеня, Наталлі ў тэлеграме напісаў чалавек з нікам @gfst1297, падпісаны як Сяргей Пятроў. Ён растлумачыў, што прадстаўляе арганізацыю, якая знаходзіцца ў Мінску, на праспекце Незалежнасці, 17.

Наталля адказала, што гэты адрас ёй нічога не гаворыць, бо яна случчанка. «Сяргей Пятроў» напісаў, што ведае пра гэта, і назваў яе адрас па месцы рэгістрацыі ў Слуцку.

Ён растлумачыў, што працуе ў КДБ, але адмовіўся назваць сваё імя і пасаду, удакладніўшы, што яго верыфікацыю можна арганізаваць праз любога чалавека ў краіне, напрыклад, сваяка Наталлі.

«Успрымаю гэта як пагрозу», — напісала Наталля. «Зусім не. Усяго толькі спосаб верыфікацыі. Не ў нашых інтарэсах весці размову з пазіцыі запалохвання», — заявіў суразмоўца.

Кажучы пра мэту звароту, ён растлумачыў, што, на яго думку, Наталля з’яўляецца актыўным прадстаўніком дыяспары беларусаў Чарнагорыі. Наталля заўважыла, што ў яго недакладная інфармацыя, і сказала, што зносіны з ім сябе вычарпалі.

Ёй адказалі, што «такі шанец не часта даецца», і прапанавалі камунікацыю ў абмен на грошы або новы пашпарт, а таксама наведванне сям’ёй Беларусі без наступстваў.

«Сяргея Пятрова» цікавіла, ці ўдзельнічае Наталля ў якіх-небудзь праектах дэмсіл: «Вы былі ў другім скліканні КС, а цяпер у якіх структурах?»

Наталля адмовілася ад далейшай камунікацыі з супрацоўнікам спецслужбаў:

«Калі вы добра вывучылі маю справу або, можа, ведаеце мяне асабіста (напрыклад, вы адзін з тых, хто дапытваў мяне), то павінны былі зразумець, што сексотам я не стану ні пры якіх абставінах.

Я занадта ўпартая і веру ў тое, чым займалася і займаюся ў Сходзе, КС і г. д. Лукашэнка і яго слугі павінны сысці. Гэта тое, у чым я ніколі нават сумнявацца не буду. Вяртанне ў дыктатарскую краіну, пакуль такія, як вы, ва ўладзе і ў дзяржорганах, немагчымае. Не такога жыцця я хачу сваім дзецям.

Пакуль я пры памяці і ў сваім розуме, служыць і падслужваць вам не буду. Буду змагацца з вамі рознымі, нават самымі нязначнымі спосабамі (кропля камень точыць). Не марнуйце больш мой, ды і свой час на маю вярбоўку. Бывайце».

На развітанне кэдэбэшнік пажадаў Наталлі поспехаў у барацьбе і выдаліў перапіску.

У канцы чэрвеня стала вядома, што беларусам, якія жывуць у Грузіі, паступаюць падобныя прапановы ў тэлеграме. Невядомыя, якія называюць месцам працы КДБ Беларусі, звяртаюцца з прапановай, якая «магчыма, зацікавіць».

Каментары18

  • Someone
    13.07.2025
    Колькі супрацоўнікаў КДБ за ўвесь гэты час завербавалі прадстаўнікі дэм сіл?
  • Так сказаў Зянон
    13.07.2025
    Someone, дэмсілы цяпер шчэ і супрацоўнікаў кдб вербаваць мусяць?
  • 1
    13.07.2025
    Наталля Масюк – разумная, прыгожая, смелая! Сапраўдная Беларуска!

Цяпер чытаюць

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Дыскутавалі Ягораў, Гарбацкі, Югася Каляда9

Крамы і пастаўшчыкоў будуць штрафаваць за адсутнасць гародніны1

У Беларусі зацвердзілі сакрэтныя будаўнічыя нормы12

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж54

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»208

У Фінляндыі затрымалі былога вагнераўца, які прасіў прытулку. Ён ваяваў у Бахмуце2

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стаў бацькам1

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць