Свет66

У ЕС пракаментавалі заяву Трампа аб тарыфах 30%

Еўрапейскія чыноўнікі і палітыкі адрэагавалі на намер Трампа ўвесці мыты 30% на тавары з ЕС. ЕС дапусціў увядзенне мер у адказ на пошліны Трампа. Нямецкія прамыслоўцы заклікалі дасягнуць пагаднення з Белым домам, піша DW.

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Фота: Olivier Hoslet, Pool Photo via AP

«Увядзенне 30-працэнтных пошлін на экспарт з ЕС парушыць найважнейшыя трансатлантычныя ланцугі паставак, што пашкодзіць прадпрыемствам, спажыўцам і пацыентам абапал Атлантыкі», — прыводзіць агенцтва Reuters у суботу, 12 ліпеня, словы старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен пра рашэнне Дональда Трампа ўвесці пошліны ў 30% на пастаўкі тавараў з Еўрасаюза з 1 жніўня.

Палітык дадала, што Брусель гатовы працягваць працу над дасягненнем пагаднення з ЗША да 1 жніўня.

«У той жа час мы прымем усе неабходныя меры для абароны інтарэсаў ЕС, уключаючы прыняцце суразмерных адказных мер, калі гэта будзе неабходна», — заключыла яна.

Сам Трамп абяцаў, што ў выпадку павышэння тарыфаў на амерыканскія тавары Вашынгтон адкажа сіметрычна.

Старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта на фоне рашэння Трампа заявіў, што Еўрасаюз застаецца «адзіным» і «гатовым абараняць» свае інтарэсы.

«Тарыфы — гэта падаткі. Яны падсілкоўваюць інфляцыю, ствараюць нявызначанасць і перашкаджаюць эканамічнаму росту. Мы будзем працягваць будаваць трывалае гандлёвае партнёрства ва ўсім свеце», — перадае словы Кошты Reuters.

Новыя пошліны Трампа пракаментавалі прэм’ер-міністры Італіі і Нідэрландаў.

«Мы верым у добрую волю ўсіх удзельнікаў працэсу, каб дасягнуць справядлівага пагаднення, якое ўмацуе Захад у цэлым, улічваючы, што, асабліва ў цяперашняй сітуацыі, няма сэнсу правакаваць гандлёвую вайну паміж двума бакамі Атлантыкі. Зараз вельмі важна засяродзіцца на перамовах, пазбягаючы палярызацыі, якая ўскладніць дасягненне пагаднення», — пракаментавала абяцанне Дональда Трампа ўвесці новыя пошліны на тавары з ЕС прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні.

Нідэрландскі прэм’ер Дык Схоф заявіў, што анансаваныя амерыканскім прэзідэнтам меры «выклікаюць непакой і гэта не крок наперад».

«Еўрапейская камісія можа разлічваць на нашу поўную падтрымку. Як ЕС, мы павінны заставацца адзінымі і рашучымі ў імкненні да дасягнення ўзаемавыгаднага выніку з Злучанымі Штатамі», — дадаў ён.

Да адзінства ўнутры Еўрасаюза і засяроджанасці на перамовах з ЗША заклікаў і міністр замежных спраў і гандлю Ірландыі Сайман Харыс. «Няма неабходнасці абвастраць сітуацыю або яшчэ больш павышаць дадатковыя мыты, уведзеныя адносна ЕС», — таксама сказаў палітык.

Нямецкія прамыслоўцы заклікалі дасягнуць пагаднення з Трампам

Федэральнае аб’яднанне нямецкай прамысловасці (BDI) заклікала ўрад Германіі, Еўракамісію і адміністрацыю ЗША «вельмі хутка знайсці рашэнні ў межах аб’ектыўнага дыялогу і пазбегнуць эскалацыі». 

Асацыяцыя нямецкай аўтамабільнай прамысловасці (VDA) папярэдзіла, што новыя рашэнні Трампа прывядуць да росту выдаткаў для аўтавытворцаў або пастаўшчыкоў. «Сумна, што існуе пагроза далейшай эскалацыі гандлёвага канфлікту. <…> Выдаткі нашых кампаній ужо вымяраюцца мільярдамі, і гэтая сума расце з кожным днём», — прыводзіць Reuters словы прэзідэнткі VDA Хільдэгард Мюлер. 

Каментары6

  • калабок
    13.07.2025
    Толькі што адмовіліся ад падаткаў на ІТ гігантаў з ЗША і тут такое - мяркую трэба прыняць гэты падатак как выправіць баланс
  • Барадзед
    13.07.2025
    Вова Путин, а для чего?
  • Барадзед
    13.07.2025
    калабок, это справедливо.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага44

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага44

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць