Усяго патроху3939

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць

Марыя Кавальчук пакуль не памятае, што адбылося. Але яе маці заявіла, што ведае імёны вінаватых.

Марыя Кавальчук. Фота: сацсеткі

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, украінская мадэль і эскортніца Марыя Кавальчук, якая перажыла кому пасля атрыманых цяжкіх пашкоджанняў пасля ўдзелу ў адной з «вечарынак з шэйхамі», працягвае знаходзіцца ў бальніцы ў Дубаі. З ёй пастаянна знаходзіцца маці — Ганна Кавальчук.

У каментарыі СМІ маці расказала, што дзяўчына пачала гаварыць, аднак пакуль не можа прыгадаць падрабязнасці таго, што з ёй адбылося. Сяброўка Марыі адзначыла, што дзяўчына мае сур'ёзныя праблемы з памяццю і не пазнае родных. Пры гэтым яна пакуль не можа сядзець.

На поўнае аднаўленне фізічнага стану, па прагнозах дактароў, можа пайсці год. На гэты момант дзяўчына ўжо перанесла восем аперацый.

Яшчэ ў сакавіку следчыя Нацыянальнай паліцыі ва Львоўскай вобласці Украіны распачалі крымінальную справу па факце гандлю людзьмі ў справе Кавальчук.

Маці дзяўчыны сцвярджае, што ведае тых, хто вінаваты ў збіцці яе дачкі, і ўжо перадала гэтую інфармацыю ў пракуратуру. Аднак яна адмовілася назваць іх імёны да канца расследавання.

Па словах Ганны Кавальчук, яна з дачкой плануе вярнуцца дадому. Але на гэта неабходна каля $4000.

Нагадаем, у снежні 2024 года Марыя паехала ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты працаваць мадэллю. А ў сакавіку 2025 года яе сяброўка паведаміла, што Кавальчук знікла і не выходзіць на сувязь. Праз 10 дзён украінку знайшлі на ўзбочыне дарогі ў Дубаі без дакументаў і мабільнага тэлефона з пераломамі ног, рук, ступняў і хрыбетніка.

Каментары39

  • Што такое прафесія мадэлі
    15.07.2025
    Мадэль гэта прафесія ў сферы рэкламы. У беларускіх каледжах прафесія называецца "дэманстратар адзення".
    Мадэль працуе са здымачнай камандай, якая складаецца з фатографаў, відэааператараў, спецыялістаў па свету на здымачнай пляцоўцы, візажыстаў, стылістаў, вырабнікоў адзення, сумачак, аксесуараў, касметыкі і гэтак далей.
    Таксама мадэль можа рэкламаваць тавары для побыту, электроніку, тэхніку і гэтак далей. Фота мадэлі з'яўляюцца ў журналах мод, каталогах адзення, на рэкламных банерах у крамах і на будынках, на сайтах брэндаў.

    Гэтая дзяўчына ніколі не працавала мадэллю. Ніякага дачынення не мае да прафесіі мадэлі.
    Эскортніца гэта від прастытуцыі - продажу свайго цела за грошы.
  • ну
    15.07.2025
    пфф, и что? она человек, который нуждается в помощи.
  • Навука іншым маладым дзяўчатам
    15.07.2025
    ну, яна эскортніца, гэта важна. Бо яе род заняткаў - менавіта прастытуцыя. А гэта вельмі рызыкоўны занятак з пункту гледжання шкоды здароўю і небяспецы гвалту, збіцця і нават забойства.
    Харошым дзяўчатам навука, што нельга займацца прастытуцыяй, нават калі вельмі хочацца грошай і "прыгожага жыцця". У многіх прастытутак жыццё сканчваецца алкагалізмам, наркаманіяй, бяздзетнасцю, абортамі, хваробамі.

    Дзяўчаты, шукайце лепш харошага хлопца, які вас пакахае і будзе пра вас клапаціцца, хоць у яго і не столькі грошай, як у арабскіх мільянераў.

Цяпер чытаюць

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Кембрыджскі слоўнік выбраў слова года. Здавалася б, пры чым тут Тэйлар Свіфт?3

Пяціразовая розніца: параўналі тарыфы на ЖКП для «дармаедаў» і тых, хто працуе5

«У лісце чыгункі ні слова праўды». Хлопца з інваліднасцю па зроку высадзілі з цягніка, хоць у яго бясплатны праезд12

Сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску перавысіў 1800 даляраў2

Апаненты Ціханоўскай збіраюцца стварыць свой орган, каб легітымна прадстаўляць беларускі народ65

Сярэдні гадавы заробак у ЕС вырас на 5,2%, лідзіруе Люксембург. Літва і Эстонія ў сярэдзіне спісу4

Беларус выратаваў у Польшчы жанчыну, што танула ў ледзяной вадзе2

Іран пачынае «пасеў аблокаў», каб змагацца з наступствамі самай сухой восені за апошнія 50 гадоў1

Пад Мінскам пачалі будаваць дом з 18‑метровымі студыямі. Цэны стартуюць ад 35 тысяч даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць