Грамадства33

Памятаеце дзяўчыну, якая планавала паехаць на «Міс Сусвет», а яе арыштавалі? Яна ўжо на свабодзе

«Пераможцаў не судзяць» — напісала ў інстаграме Карына Кісялёва, якая збіралася стаць першай прадстаўніцай Беларусі на конкурсе прыгажосці «Міс Сусвет», але трапіла за краты.

Карына Кісялёва. Тут і далей фота з яе сацсетак

Летась у нацыянальным этапе конкурсу «Міс Сусвет» у Беларусі перамагла Карына Кісялёва. СМІ пісалі, што дзяўчына родам з Беларусі, але жыве на дзве сталіцы — Мінск і Маскву. Дарэчы, у Расіі яна скончыла Маскоўскі авіяцыйны інстытут па спецыяльнасці «піяр і сувязі з грамадскасцю». Актыўна ўдзельнічала ў розных міжнародных конкурсах прыгажосці — была на «Міс Эка Інтэрнэшнл», «Міс Зямля» і іншых.

Яшчэ 21 верасня 2024 года Карына паказвала ў сваім інстаграме, як з іншымі канкурсанткамі наведвала Чэрвеньскі сацыяльны пансіянат «Свет дабрыні». А праз тыдзень дзяўчына не без гонару напісала, што стане першаадкрывальніцай «Міс Сусвет» для Беларусі.

Але ж далей пачало адбывацца дзіўнае. Карына выдаліла той допіс, у статусе пазначыла, што вельмі стамілася… Знік інстаграм-акаўнт missuniverse_belarus, дзе публікаваліся здымкі з конкурсу прыгажосці. А ў хуткім часе знікла і сама Карына.

Тэлефон прыгажуні быў адключаны, у сацыяльных сетках яна не з’яўлялася з пачатку кастрычніка 2024 года.

На конкурс «Міс Сусвет» замест яе паляцела Элеанора Качалоўская.

Падпісчыкі Карыны Кісялёвай (у інстаграме яна мае больш за 12 тысяч фаловераў) пачалі цікавіцца, што адбылося.

«Наша Ніва» тады даведалася, што Карына ў СІЗА ў Калядзічах, але справа была не палітычная. Як паведамлялі знаёмыя з сітуацыяй, дзяўчына сама і арганізавала той конкурс «Міс Сусвет Беларусь», у якім перамагла. Да гэтага ўзніклі пытанні. Па інфармацыі інсайдараў, Карына апынулася пад следствам за махлярства (арт. 209), а таксама за сутэнёрства. Назва артыкула незразумелая — ці то ўцягванне ў прастытуцыю (арт. 171-1), ці то арганізацыя прастытуцыі (арт. 171).

Афіцыйна пра затрыманне дзяўчына і скандал вакол конкурсу нічога не паведамлялася.

Але Лукашэнка ў хуткім часе падпісаў указ «Аб прадстаўленні Рэспублікі Беларусь на міжнародных мерапрыемствах». Згодна з дакументам, з 1 сакавіка 2025 года выкарыстоўваць словы «Рэспубліка Беларусь», «Беларусь», «нацыянальны», «беларускі» ў назвах культурных, спартыўных і адукацыйных конкурсаў, дзе адбіраюць прадстаўніка ад Беларусі на міжнародныя мерапрыемствы, можна толькі ў тым выпадку, калі арганізатарам выступае дзяржаўная арганізацыя.

Нацыянальнай школе прыгажосці надалі статус адзінага каардынатара па арганізацыі і правядзенні «Міс Беларусь», адбораў прадстаўнікоў краіны для ўдзелу ў міжнародных конкурсах прыгажосці.

Цяпер Карына Кісялёва выйшла з СІЗА. Яна з'явілася ў інстаграме і паставіла новы статус: «Пераможцаў не судзяць».

Мяркуючы па ўсім, яе якраз-такі судзілі, але вырашылі не адпраўляць у калонію. Магчыма, Кісялёва атрымала хімію — пакуль дакладна не вядома.

Дзяўчына на англійскай мове паспрабавала растлумачыць падпісчыкам, чаму яе столькі месяцаў не было ў сацыяльных сетках. Згодна з непераканаўчай версіяй прыгажуні, яе акаўнт узламалі, і толькі зараз яна змагла зноў атрымаць да яго доступ. Карына падзякавала тым, хто хваляваўся за яе, і напісала, што любіць усіх і вельмі сумавала.

Каментары3

  • Интересно
    18.07.2025
    Качаловской там нормально спалось с пониманием, что ее предшественница на нарах? Здается мне, в проституции можно любую из белорусских моделек обвинить
  • Кутьюре
    18.07.2025
    Девочка решила влезать в очень блатной бизнес. Перешла дорогу сами знаете кому. Не положено
  • Краіна талентаў
    18.07.2025
    Ооо, нашыя людзі! Хай прыязджае да Ціханоўскай - месца Міністаркі фінансаў пасля Зарэцкай дагэтуль пустуе.

Цяпер чытаюць

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый7

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Усе навіны →
Усе навіны

Старшынёй фэдэрацыі футболу абралі Яўгена Булойчыка1

Марыя Шарапава прадае асабняк у Лос-Анджэлесе за $25 мільёнаў ФОТЫ

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?10

Палітвязень зрабіў сэлфі проста ў камеры СІЗА на Валадарскага2

У Расіі прапанавалі ўвесці падатак на стравы недружалюбных краін8

Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы4

Найлепшыя серыялы года: спіс усіх намінантаў на прэмію «Эмі»1

У Індыі знайшлі расіянку, якая разам з дзецьмі жыла ў пячоры2

Ва Украіне на палігоне курсант застрэліў інструктараў з аўтамата7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый7

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць