Музыка3030

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Перавучваць расіян казаць «Беларусь» замест «Белоруссия» нечакана ўзялася рэперка Мэйбі Бэйбі. Яна запісала адказ спявачцы Інстасамка (там ёсць нават беларускамоўная частка). Цяпер пад яе моладзь выкладае сотнямі відэа ў тыкток.

Скрыншоты відэа ў тыктоку

У сваім новым трэку «Сіліконавы гном» Мэйбі Бэйбі іранічна абяцае Інстасамцы, што тая абавязкова вывучыць назву яе краіны — адразу, як толькі вернецца ў «Арабскую Эмірацію».

Сама ж Мэйбі Бэйбі ў відэа заварочваецца ў чырвона-зялёны сцяг і чытае беларускамоўны рэп:

Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла.
Звару бульбу і табе запіхаю далей у горла.
За стэрэатыпы я разнясу цябе ў трэскі.

Пасля ідзе фраза бабулі, якая даўно стала мемнай у тыктоку: «В понедельник дойдёт до Лукашенки».

Мэйбі Бэйбі. Скрыншот відэа ў тыктоку

Цяпер беларуская моладзь запісвае відэа пад гэты гук. Нехта жартуе, што ніколі не думаў, што галоўнай піяршчыцай Беларусі стане Мэйбі Бэйбі. Расіяне тым часам кажуць, што трэба ўжо адмяняць моду на паўднёвакарэйцаў і ўводзіць моду на беларусаў.

Сваё відэа выклаў і папулярны беларускамоўны тыктокер Ілля Шынкарэнка.

@shynkarenka Наша бусліха, атрымліваецца #беларускіцікток #рэкамендацыі ♬ оригинальный звук - valery

@glebsaliy

♬ mayday скоро - уля кусцiк

@alisacios

Ці не

♬ mayday скоро - уля кусцiк

Адзін з хлопцаў, які далучыўся да стыхійнага флэшмобу ў сацсетках, напісаў: «Высветлілася, што нам проста не хапала якаснага flow на мове. Слоў не хапае, каб выказаць рэспект гэтай бэйбі».

@ilyakrukk і слоў не хапае, каб выказаць рэспект гэтай бэйбі #fyp #рекомендации #мэйбибэйби #беларусь ♬ mayday скоро - уля кусцiк

@ok.race Худзі ў інст:ok.race #беларускіцікток #белтыкток #okrace ♬ оригинальный звук - valery

@pastasourisss

активировала у всех беларусов режим патриота

♬ mayday скоро - уля кусцiк

@bart..ik

в любом случае разнос

♬ mayday скоро - уля кусцiк

Хто ўсе гэтыя людзі

Інстасамка — гэта расійская артыстка, якая спачатку раскруцілася ў інстаграме і тыктоку, а пасля пачала музычную кар’еру. Найбольш вядомы яе хіт — «За деньги — да».

Мэйбі Бэйбі — псеўданім беларускай поп– і рэп-спявачкі Вікторыі Лысюк. Яна нарадзілася ў у Жабінцы, ВНУ скончыла ў Расіі і цяпер жыве там. У 2017 годзе дзяўчына далучылася да расійскага праекта Frendzona, а ў 2018 годзе пачала рабіць сольную кар’еру.

Канфлікт Інстасамкі і Мэйбі Бэйбі цягнецца не першы год. Яны ўжо раней абменьваліся з'едлівымі ўколамі. Але ў 2025 годзе супрацьстаянне выйшла на новы ўзровень.

Нядаўна Інстасамка напісала ў сваім тэлеграме допіс, які шмат хто палічыў даносам. Дзяўчына абвінаваціла Мэйбі Бэйбі і яшчэ адну артыстку ў тым, што яны выконваюць трэкі, напісаныя артыстамі, якія пакінулі Расію ці актыўна крытыкуюць яе. Гэта, як мяркуе спявачка, перашкаджае расійскай моладзі быць патрыётамі.

Інстасамка таксама сцвярджае, што Мэйбі Бэйбі прапагандуе ЛГБТ, а яшчэ кажа, быццам бачыла, як на канцэртах канкурэнткі ахова круціла маладых людзей, якія крычалі: «Расія!».

На даносе Інстасамка не спынілася і запісала трэк, які прысвяціла Мэйбі Бэйбі. У ім расіянка называе беларуску «с*кай» і кажа, што здзіўлена, што тая яшчэ не дома і «не собирает картошку или бульбу».

Але адказ Мэйбі Бэйбі атрымаўся больш рэзанансным. За тры дні яе відэа ў тыктоку набрала 4,5 мільёна праглядаў і 560 тысяч лайкаў.

Нават расіяне пачалі запісваць ролікі з падтрымкай Мэйбі Бэйбі і казаць, што ім вельмі спадабалася беларускамоўная частка яе трэку.

@neru.preface Беларусь, ранее известная как Белоруссия (Официально утратившее силу название республики - название использовалось для бышей республики в составе распавшегося СССР) #беларусь #мейбибейби #инстасамка #дисс #страна #белоруссия ♬ оригинальный звук - нэра

Каментары30

  • хто казау́
    24.07.2025
    Што няма навін культуры?
  • Вера
    24.07.2025
    Наша малыха тащит!
  • Тутэйшы
    24.07.2025
    Не ведаю такой краіны Расея, ёсць Расісія

Цяпер чытаюць

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве4

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з беларускіх гарадоў застаўся без ацяплення, бо акурат цяпер дайшлі рукі да замены цеплатрасы

У спіс забароненых у Беларусі ўнеслі яшчэ 32 кнігі. Дзве з іх — Сашы Філіпенкі4

Трамп: Міру ва Украіне дасягнём праз сілу23

Міністр абароны ЗША: Мужчын у сукенках і прайдаў у войску не будзе. Барадатых і з лішняй вагой таксама62

Самая вялікая сям'я ў Беларусі мае 15 дзяцей2

Пасол ПАР у Францыі загінуў, упаўшы з 22‑га паверха2

У Мілане знясуць знакаміты стадыён «Сан-Сіра»2

У Гродне пачалі ўпарадкоўваць найстарэйшыя могілкі Беларусі3

Пад Ганцавічамі ўчастковы страляў у п'янага мужчыну. Сілавік атрымае кампенсацыю маральнай шкоды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве4

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць