Грамадства2626

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны

«Мы не хочам, каб наша музыка забівала людзей».

Гурт King Gizzard & the Lizard Wizard. Фота: Raph_PH / Wikimedia Commons

26 чэрвеня аўстралійскі гурт King Gizzard & the Lizard Wizard абвясціў, што выдаліць усе свае запісы з музычнага стрымінгавага сэрвісу Spotify, піша выданне «Медуза»

Такім чынам удзельнікі гурта выступілі супраць сувязі сэрвісу з нямецкай кампаніяй Helsing, якая вырабляе дроны ў тым ліку для Украіны. Аўстралійцы — не першыя музыканты, якія вырашылі пакінуць платформу па гэтай прычыне. Раней пра такое ж рашэнне паведамілі амерыканскія гурты Xiu Xiu і Deerhoof.

«Генеральны дырэктар Spotify Даніэль Эк укладвае мільёны ў тэхналогіі ваенных дронаў з штучным інтэлектам. Мы толькі што выдалілі нашу музыку з платформы. Ці зможам мы націснуць на гэтых тэхнабро ў стылі Доктара Зла, каб яны сталі лепшымі? Далучайцеся да нас на іншай платформе».

Такое паведамленне апублікаваў аўстралійскі гурт King Gizzard & the Lizard Wizard на сваёй старонцы ў Instagram 25 ліпеня. Акрамя жывых запісаў і дуэтаў, гаворка ідзе пра выдаленне ўсіх 27 альбомаў калектыву.

Прычынай такога рашэння стала інвестыцыйная палітыка генеральнага дырэктара Spotify Даніэля Эка. Яго фонд Prima Materia спансіруе абаронную кампанію Helsing. Сам Эк займае пасаду старшыні савета дырэктараў Helsing, у які ён уступіў у 2021 годзе.

Менеджар лэйблу Joyful Noise Джэйк Сондэрс выказаў падтрымку рашэнню гурта:

«King Gizz — паспяховы гастрольны гурт, якая можа дазволіць сабе заняць пазіцыю. Іх роялці ад Spotify — гэта кропля ў моры ў параўнанні з тым, што яны зарабляюць на турах. […] Але для маладых артыстаў і лэйблаў Spotify па-ранейшаму застаецца прыярытэтам у многіх сектарах індустрыі. Адзіная надзея — каб Spotify стаў настолькі «некрутым», што людзі пачнуць адкрываць для сябе музыку на іншых платформах — пажадана такіх, якімі не кіруюць людзі, што ўкладваюць мільёны ў ваенную індустрыю».

King Gizzard & the Lizard Wizard — не першы калектыў, які пачаў выдаляць свой музычны каталог з Spotify. 24 ліпеня пра разрыў адносін з платформай паведаміў амерыканскі гурт Xiu Xiu, які напісаў у Instagram:

«Мы цяпер працуем над тым, каб выдаліць усю нашу музыку з гэтай сметніцы, з гвалтоўнага партала Армагедону пад назвай Spotify».

У каментары для Pitchfork заснавальнік гурта Джэймі Стюарт праз свайго прадстаўніка паведаміў, што калектыў ужо на працягу месяца займаецца выдаленнем сваёй музыкі са стрымінгу: «Ёсць надзея, што ўсё будзе выдалена на наступным тыдні». Ён таксама адзначыў, што лэйблы, з якімі яны супрацоўнічалі — Polyvinyl, Kill Rock Stars і Graveface — падтрымліваюць іх у гэтым рашэнні.

На пытанне, ці будуць яны выдаляць музыку з іншых платформаў, Джэймі Стюарт адказаў:

«Хаця фінансавыя практыкі ўсіх стрымінгавых сэрвісаў надзвычай варожыя да музыкантаў, дзеянні Spotify — выкарыстоўваць прыбытак, атрыманы, па сутнасці, ад крадзяжу музыкі, каб забіваць людзей дзеля яшчэ большага прыбытку — гэта амаль па-за межамі разумення».

Пра намер выдаліць сваю музыку з Spotify 30 чэрвеня таксама абвясціў амерыканскі гурт Deerhoof:

«Мы не хочам, каб наша музыка забівала людзей. Мы не хочам, каб наш поспех быў звязаны з баявымі тэхналогіямі з выкарыстаннем ШІ».

Каментары26

  • мясцовы2
    27.07.2025
    Часцей за ўсё таленавітыя людзі ў жыцці сапраўдныя крэтыны.
  • .
    27.07.2025
    Проста быць пацыфістам у Аўстраліі, калі Расея недзе далёка, а пра яе салдат можна думаць як пра людзей, вартых жыцця.
  • Вадзім
    27.07.2025
    Падобна пара аднавіць падпіску на споціфай

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць