Вайна

У Расіі вайскоўца асудзілі за паражэнскія настроі

У пачатку ліпеня гарнізонны вайсковы суд Растова-на-Доне прыгаварыў прапаршчыка адной з мясцовых вайсковых частак Сефербега Гаджыева да пяці з паловай гадоў калоніі за распаўсюджванне «фэйкаў» пра расійскую армію (пункт «а» часткі 2 артыкула 207.3 КК), піша «Медуза».

Фота AP

Паводле версіі следства, Гаджыеў, будучы начальнікам змены ўзвода вайсковай камендатуры, «вёў паражэнчыя размовы з саслужыўцамі» 7 і 11 верасня 2024 года — ён, «жадаючы напалохаць падначалены яму асабовы склад з ліку варты», вырашыў «увесці яго ў зман адносна выканання задач».

У размове Гаджыеў, як сцвярджаецца, «перабольшваў поспехі праціўніка на тэрыторыі ДНР» і «негатыўна ацэньваў дзеянні ўзброеных сіл РФ».

Гаджыеў, як сказаў яго адвакат, прызнаў віну, і ў пададзенай пасля рашэння суда апеляцыі не прасіў апраўдання або адмены прысуду, а ўказваў на парушэнні — у тым ліку на тое, што ён вёў прыватную гутарку, і ў яго дзеяннях адсутнічала прыкмета ўчынення злачынства «з выкарыстаннем службовага становішча».

У выніку тройка суддзяў у Паўднёвым акруговым ваенным судзе вырашыла, што Гаджыеў увогуле «не быў ініцыятарам злачынных размоў», а размова «насіла побытавы характар» і на асабістую пазіцыю яго суразмоўцаў адносна вайны не паўплывала.

Гаджыеву замянілі тэрмін на штраф 2,5 мільёна расійскіх рублёў (30 тысяч даляраў) і вярнулі вайсковае званне. Адразу пасля рашэння суда яго вызвалілі з СІЗА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Джасцін Цімберлэйк расказаў, што мае хваробу Лайма, якую пераносяць кляшчы. Боль ён трываў два гады на сцэне5

Пачалася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна4

Як выглядае беспілотнік, які сёння знайшлі ў Літве ФОТА2

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы26

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць