Паводле інфармацыі мясцовага ДАІ, ДТЗ адбылося 28 ліпеня каля 15:00.

Кіроўца, які вёз жывёлу з Буда-Кашалёўскага раёна ў Жлобін, не справіўся з кіраваннем — грузавік наехаў на адбойнік і перакуліўся.
Каровы, што знаходзіліся ў прычэпе, не пацярпелі. Кіроўцу ж з траўмамі даставілі ў Жлобінскую раённую бальніцу.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай страты кіравання мог стаць моцны вецер.
Каментары