Спорт33

Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба

Сярод саўладальнікаў таксама зорка тэнісу Новак Джокавіч.

Франгуліс і Сабаленка. Фота: сацыяльныя сеткі Георгіяса Франгуліса

Прэзідэнт «Ле-Мана» Цьеры Гомес паведаміў пра маштабнае ўкладанне грошай у клуб.

«Я рады абвясціць пра з’яўленне новага фінансавага партнёра: OutField, лідара спартыўных інвестыцый у Лацінскай Амерыцы, і Георгіяса Франгуліса, заснавальніка і генеральнага дырэктара OakBerry. Гэта бразільскі інвестыцыйны фонд. Вы ведаеце маю любоў да прыгожай гульні — і хто, як не бразільская каманда, сімвалізуе ў сусветным футболе прыгожую гульню?

Асаблівасць гэтага фонду яшчэ і ў тым, што свой уклад уносяць і спартоўцы высокага ўзроўню. Так, Новак Джокавіч, аўтагоншчынкі Феліпэ Маса і Кевін Магнусэн стануць часткай гэтай прыгоды», — паведаміў Цьеры Гомес.

Зазначым, што заснавальнік і генеральны дырэктар OakBerry Георгіяс Франгуліс — малады чалавек першай ракеткі свету Арыны Сабаленкі. Яны сталі сустракацца год таму і ўвесь вольны час бавяць разам.

Фота: ФК «Ле-Ман»

«Ле-Ман» — французскі клуб з аднайменнага горада, створаны ў 1985 годзе. У мінулым годзе заняў 2-е месца ў трэцім дывізіёне і выйшаў у Лігу 2. На гэты сезон — задача выйсці ў вышэйшы дывізіён.

Каментары3

  • Намасце
    02.08.2025
    Можа, Арына таксама мільёна 3 ўклала у "Ле-Ман".
  • По ходу их развели.
    02.08.2025
    Википедия: В 2013 году клуб лишился профессионального статуса из-за проблем с финансированием и в настоящее время выступает в Лиге 3.
  • ВВ по по
    03.08.2025
    А где бывший бойфренд?

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць