Грамадства66

«Вы ж разумееце, што мы ад вас не адчэпімся». Як улады прымушаюць прыватныя кампаніі завесці ідэолагаў

Як стала вядома выданню «Люстэрка», па прыватных кампаніях Мінска выканкамы рассылаюць лісты з патрабаваннем даць справаздачу аб наяўнасці ў штаце ідэолагаў. Журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў чыноўнікам і даведаўся, якія наступствы чакаюць за адмову ад увядзення гэтай пасады.

Фота ілюстрацыйнае

Адзін з такіх лістоў 4 жніўня прыйшоў у кампанію, дзе працуе Сяргей (імя змененае). У ім — патрабаванне даць інфармацыю пра супрацоўніка, які курыруе ў арганізацыі пытанні ідэалагічнай работы: характарыстыка, даведка-аб'ектыўка, кантактныя звесткі. Адказ трэба накіраваць ва ўпраўленне па ідэалагічнай рабоце выканкама раёна Мінска. Характэрна, што ў дакуменце пазначаны тэрмін — да 1 жніўня 2025 года.

«Па-першае, дзіўна, што ліст атрыманы сёння, а даць справаздачу пра выкананне павінны былі яшчэ ў мінулую пятніцу, — смяецца Сяргей. — Па-другое, зусім не можам зразумець, што гэта наогул такое — работнік, які курыруе пытанні ідэалогіі».

Між тым у лісце гаворыцца, што гэта патрабаванне дырэктывы № 12 Аляксандра Лукашэнкі «Аб рэалізацыі асноў беларускай дзяржавы». Дакумент палітык падпісаў яшчэ ў красавіку, але некаторыя яго палажэнні ўступілі ў сілу толькі 9 ліпеня гэтага года.

Адно з іх — гэта пункт аб неабходнасці ідэолагаў нават у прыватных арганізацыях. Узгадняць кандыдатуры трэба ў выканкамах (калі ў кампаніі працуе больш за 600 чалавек) і раённых адміністрацыях (калі менш за 600).

«Пакуль нашы юрысты думаюць, што з гэтым рабіць, але ідэй у нас зусім мала, — прызнаецца Сяргей. — Ніхто з дзейных супрацоўнікаў стаць ідэолагам не хоча, а наняць асобнага чалавека для такой працы мы не можам — проста няма лішніх грошай на яшчэ адзін заробак».

Што кажуць чыноўнікі?

Журналіст «Люстэрка» пад выглядам кіраўніка прыватнага прадпрыемства патэлефанаваў ва ўпраўленне ідэалагічнай работы адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. Там пацвердзілі, што такія лісты рассылаюць па прыватных арганізацыях сталіцы.

— Мы атрымалі ліст толькі сёння, але адказаць павінны былі да 1 жніўня. Нас пакараюць? — спытаў журналіст.

— Нічога страшнага, можаце даслаць адказ на гэтым тыдні, — адказала галоўная спецыялістка ўпраўлення Аляксандра Рагуцкая.

— Калі няма каго прызначаць з нашага штата, то мы павінны наняць новага супрацоўніка?

— Ну чаму? Гэта можа быць дырэктар, хтосьці з яго намеснікаў. Начальнік кадраў таксама можа быць.

— А калі яны не хочуць?

— Вы сам кіраўнік ці кадравік?

— Я кіраўнік.

— Вось сябе і прапануйце, значыць. Ёсць такія арганізацыі, у якіх у ролі ідэолага выступае непасрэдна сам кіраўнік.

— Потым мне трэба будзе перад вамі трымаць справаздачу аб праведзенай ідэалагічнай работы?

— Глядзіце, вы нам падаеце дакументы, мы вас запрашаем на сумоўе з намеснікам кіраўніка адміністрацыі, які непасрэдна курыруе сацыяльную сферу. Пасля гэтага пачынаем з вамі працаваць адносна мерапрыемстваў, сустрэч вашага працоўнага калектыву з кіраўніцтвам адміністрацыі і гэтак далей.

— Скажыце, гэта абавязкова? Вы спасылаецеся на дырэктыву, але гэта ж не ўказ.

— Так, дырэктыва — гэта не ўказ. Яна не абавязковая да выканання. Але ў любым выпадку, дзейнічае ўказ № 111 (насамрэч ён страціў сілу пасля таго, як запрацавала дырэктыва № 12 «Аб рэалізацыі асноў беларускай дзяржавы». — Заўв. «Люстэрка»). У ёй выразна пазначана, што за ідэалагічную работу ў працоўным калектыве адказвае непасрэдна сам яго кіраўнік. Гэта значыць у любым выпадку такі супрацоўнік у вас павінен быць.

— Якая адказнасць за адмову?

— Штрафу не прадугледжана, але, тым не менш, вы ж разумееце, што мы ад вас не адчэпімся, — рэзюмавала чыноўніца.

Каментары6

  • Влад
    04.08.2025
    Ну хiба так i трэба. Хтосьцi страйкуе?
  • Пачні з сябе
    04.08.2025
    Влад, Пакажы прыклад, пачні з сябе, калі сам не ў Беларусі, хай родныя пачнуць страйк, поты адпішыцеся, гадоў праз 5 мінімум, тады і будзеш права мець такія рэчы пісаць, пакажы сам прыклад страйку ў камунафашыскімлагеры
  • Муск
    05.08.2025
    Праз некалькі месяцаў надыйдуць перамены, я ствару дэпартамент дзяржаўнай эфектыўнасці(ддэ). Гэтыя ідэолагі пойдуць на мароз у першы ж дзень. Чыноўнікіцы, каторыя не даюць сумленнаму бізнэсу працаваць, кажуць што не адчэпяцца(самі прызнаюць, што з'яўляюцца кляшчамі-паразітамі) пойдуць на мароз у другі дзень! Олухі з дзярж тэлебачання, каторым ізвілін не запае зразумець, што яны робяць зло для краіны - на трэці! І кухні іх дарагія канфіксуем!
    Народ, накідвайце варыянты каго яшчэ трэба будзе адчапіць ад бюжэту!

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА3

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната13

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА3

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць