Грамадства77

Што вядома пра Паўлючэнку, які ў 2020 годзе перадаў Ціханоўскай скрутак з грашыма і суправадзіў да мяжы?

Больш за 15 гадоў адпрацаваў у службе аховы Лукашэнкі.

Андрэй Паўлючэнка. Фота: ont.by

У прапагандысцкім сюжэце, які 6 жніўня паказаў АНТ, ключавая роля належыць 50-гадоваму кіраўніку Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэю Паўлючэнку. Ён, згодна з фільмам, быў у мінскай кватэры Святланы Ціханоўскай перад яе ад'ездам і суправаджаў у машыне да мяжы. У адкрытых крыніцах звестак пра жыццё гэтага чыноўніка амаль няма.

Вядома, што да прызначэння ў Аператыўна-аналітычны цэнтр у 2017 годзе Андрэй Паўлючэнка менш за год быў кіраўніком Службы аховы Лукашэнкі. Аднак агулам ён працаваў у ахове Лукашэнкі ажно з 2001 года.

У 2016 годзе Паўлючэнка быў слухачом факультэта падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне». Якую адукацыю ён мае, дакладна невядома.

Андрэй Паўлюченка. Фота: sb.by

З дапамогай «Белпола» «Наша Ніва» змагла даведацца больш пра жыццё чыноўніка.

Нарадзіўся Андрэй Паўлючэнка ў 1975 годзе ў Мінску. Мае дзвюх дачок, 17-гадовую Паліну і 14-гадовую Марыю. Жонка, Ірына Паўлючэнка (Шарко), да нараджэння першай дачкі працавала эканамістам у ПУП «Прамснабтэхніка». Свяжэйшых запісаў аб месцах яе працы няма.

Ва ўласнасці Паўлючэнка мае дзве кватэры ў Мінску — на вуліцах Скрыпнікава і Вясёлкавай.

Таксама яму належыць зямельны ўчастак у садаводчым таварыстве «Мая ўцеха» пад Мінскам. Гэта тое самае таварыства, дзе за бюджэтныя грошы паставілі сабе туалеты міністр спорту Алег Качан і памочнік Лукашэнкі па спорце Ігар Заічкаў — і вылецелі з пасад.

Андрэй Паўлючэнка. Фота: sb.by

У прапагандысцкім фільме АНТ, які апісвае падзеі 10 жніўня 2020 года, Паўлючэнка знаходзіцца ў кватэры Святланы Ціханоўскай у Мінску. Там ён перадае Ціханоўскай скрутак з грашыма. Ён жа не адзін раз падкрэслівае, што збіраецца суправадзіць лідарку дэмакратычных сілаў і кіраўніцу яе штаба Марыю Мароз да літоўскай мяжы.

«Я яму сказала: «Вы нас падарвеце ў машыне». Таму што ведаю, як сілавікі абыходзіліся з іншымі апанентамі ўлады. Я ўльтыматыўна заявіла, што калі ён хоча, каб я вывезла Святлану на сваёй машыне, то сам павінен сесці ў салон і ехаць з намі», — распавяла Мароз.

Каментары7

  • Toni Taglealucci
    07.08.2025
    вертухай
  • Жыгуль
    07.08.2025
    Карыкатура на чалавека.
  • Woodoo Cult
    07.08.2025
    Упс, не, сапраўдны беларусік.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць