Грамадства2727

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ

Усяго некалькі гадоў таму Наталля Немагай бавіла час у любімай Італіі. Але цяпер прамяняла Сіцылію на акупаваны Расіяй Крым, куды ездзіць ужо два гады запар.

Наталля Немагай. Тут і далей фота з яе інстаграма

Беларуская прапаганда называе Наталлю Немагай адной з першых жанчын-вядучых на АНТ. Яна паспяхова прайшла кастынг каля 20 гадоў таму — і па сёння працуе ў кадры. Немагай вядзе навіны, а таксама праграму «Народный ГОСТ» — дзе з энтузіязмам распавядае, як «улада вырашае праблемы простых людзей».

Летась у інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня» Наталля расказвала, як у 2020 годзе захавала вернасць не толькі каналу, але і асабіста Лукашэнку:

— Безумоўна, як жанчыне, мне было вельмі цяжка ў той час. Але на сямейнай радзе мы адразу вырашылі: трэба ісці да канца. Хаця ўсялякае бывала… Памятаю, як начавала ў сяброўкі, баялася вяртацца дадому, дзе было небяспечна заставацца. Таму што ўвесь час пісалі, тэлефанавалі, пахавальныя вянкі прыносілі да дзвярэй… Увогуле, рабілі ўсё, каб выбіць з каляіны.

Наталля кажа, што шмат плакала тады і звярталася па маральную падтрымку да Марата Маркава, які ў той час узначальваў АНТ.

Цяпер жа тэлевядучая сцвярджае, што, калі бачыць, што нехта напісаў ёй нешта непрыемнае, дык не чытае і адразу баніць.

Раней Наталля распавядала пра сваю любоў да Італіі і італьянскай мовы, якую старанна вывучала. У тым ліку для таго, каб вандраваць па ўлюблёнай краіне і знаёміцца з яе вялікай культурай.

Нават праца на прапаганду гэтаму не перашкаджала. Яшчэ восенню 2022 года Немагай, якая агучвала на тэлебачанні фэйкі пра жахі жыцця ў Еўрасаюзе, каталася адпачываць на Сіцылію.

Але цяпер месцы для адпачынку ў тэлевядучай змяніліся. Летась яна паехала адпачываць у Ялту. Сёлета таксама адправілася ў акупаваны Расіяй Крым — здымала відэа з чайкай на пляжы Алушты, тусіла ў Ялце, расслаблялася ў тэрмальнай купелі ў японскім садзе «Шэсць пачуццяў». У кампаніі з Наталляй была прадзюсарка АНТ Ілона Хальвіта.

Наталля Немагай і Ілона Хальвіта

Трэба адзначыць, што Крым — далёка не самы папулярны напрамак сярод прыхільнікаў Лукашэнкі. У большасці выпадкаў яны выбіраюць Турцыю, Егіпет ці Дубай. Значна радзей — Занзібар ці Кубу.

Сёстры Груздзевы якраз цяпер публікуюць шчаслівыя фотаздымкі і відэа з Мальдываў. Там жа адпачывае загадчыца кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі БДУ Алеся Кузьмінава — у 2020 годзе яна пагражала «ідэалагічна ненадзейным», а ў 2022 годзе прымушала студэнтаў датэрмінова галасаваць на рэферэндуме.

А нехта з лукашэнкаўцаў не грэбуе адпачыць і ў той самай «жудаснай Еўропе».

Каментары27

  • Нефанатка
    13.08.2025
    А что у нее с лицом? Про то, что губы немогай неудачно делала в 2025, она рассказывала. А с кожей лица что? Неудачная пластика?
  • Спачуваю
    13.08.2025
    Спачуваю беларускім гледачам, якім прыходзіцца глядзець на такія твары
  • Пытанне да НН
    13.08.2025
    Навошта кожны раз пісаць слова акупаваны? Гэта і так усе ведаюць і толькі НН кожны раз піша акупаваны Крым, у акупаваным Данецку і далей па спісе…

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць