Свет22

Крэмль: Падпісання дакументаў па выніках перамоў Пуціна і Трампа не плануецца

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ніякай падрыхтоўкі афіцыйных рашэнняў па выніках сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Анкорыджы на Алясцы не вялося, і не варта спрабаваць прадказваць вынікі сустрэчы.

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пры гэтым Пяскоў дадаў, што на сумеснай прэс-канферэнцыі з Трампам Пуцін, верагодна, зробіць заяву пра дасягнутыя дамоўленасці.

«Улічваючы, што будзе сумесная прэс-канферэнцыя, прэзідэнт, вядома ж, акрэсліць тое кола дамоўленасцяў, разуменняў, якія ўдасца дасягнуць», — дадаў прадстаўнік Крамля.

Расійскі ўрадавы самалёт ўжо прыляцеў на Аляску. Ён вылецеў з Масквы раніцай і неўзабаве прызямліўся на вайскова-паветранай базе Элмендорф у Анкорыджы. На борце была расійская дэлегацыя для падрыхтоўкі сустрэчы.

Сам жа Пуцін, як заявіў Дзмітрый Пяскоў, па дарозе на Аляску збіраецца яшчэ наведаць адзін з расійскіх рэгіёнаў.

У сваю чаргу, Дональд Трамп у інтэрв’ю Fox News заявіў, што, на яго думку, Пуцін можа заключыць пагадненне, і што пагроза санкцый супраць Расіі магла паўплываць на арганізацыю сустрэчы. Ён таксама падкрэсліў, што эканамічныя стымулы і санкцыі вельмі моцныя, але не раскрыў падрабязнасцяў.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што пасля сустрэчы ён патэлефануе прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму і еўрапейскім лідарам, але калі сустрэча будзе безвыніковай, то нікому тэлефанаваць не будзе.

Раней прэс-сакратарка Трампа Кэралайн Левіт заявіла, што ў ЗША ёсць шмат інструментаў для спынення вайны. Трамп папярэдзіў пра «сур’ёзныя наступствах», калі Пуцін не пагодзіцца на мір ва Украіне, маючы на ўвазе эканамічныя санкцыі ў выпадку няўдалага выніку сустрэчы.

Каментары2

  • Жвір
    14.08.2025
    Маюць шмат "інструментаў для спынення вайны", але чакаюць 3.5 гады, і ўвесь час шкадуюць загінуўшых у ёй... Гэта, як калі б медык сказаў бальному, што ў яго ёсьць шмат лекаў, каб вылекаваць яго, але прапанаваў бы яму пахварэць яшчэ, працягваў бы назіраць, як той пакрысе слабее, і ўвесь час спачуваў бы яму...
  • Лапідарны геній
    14.08.2025
    Вось так тэрмін самага лепшага прэзідэнта і пройдзе.

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць