Грамадства3333

«Толікаў» можна было хоць неяк кантраляваць». Беларусы тлумачаць калапс на мяжы новым «бізнэсам»

На беларуска-польскай мяжы працягвае расці чарга — паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, па стане на 16.00 18 жніўня ў ёй стаяць 4480 легкавых аўто і 120 аўтобусаў. Некаторыя падарожнікі лічаць, што транспартны калапс узнік праз чарговую незаконную схему абыходу чаргі, у якой удзельнічаюць асобы з прыярытэтным правам перасячэння мяжы — у тым ліку людзі з інваліднасцю і пасажыры з дзецьмі, а таксама матацыклісты. Такімі падазрэннямі з «Люстэркам» падзяліўся адзін з чытачоў.

Человек с чемоданом пересекает границу на мотоцикле. Фото из пограничного чата
Фота ілюстрацыйнае

Як сцвярджае чытач «Люстэрка», асобы з інваліднасцю і людзі з дзецьмі зарабляюць на прыярытэтным праходжанні беларуска-польскай мяжы.

Паводле яго, яны падсаджваюцца ў легкавыя аўтамабілі да шлагбаўма, што дазваляе прайсці кантроль на беларускім баку ў абыход агульнай чаргі, а потым «выходзяць на мосце (праз раку Буг, якая раздзяляе Беларусь і Польшчу. — Заўв. рэд.), не перасякаючы польскай мяжы, і так па коле».

«А матацыклісты таксама зарабляюць за кошт таго, што ў агульнай чарзе ў пункце [пропуску] не стаяць. Увогуле такія паслугі каштуюць ад 250−300 еўра. Сутнасць у тым, што людзі бяруць дзяцей да трох гадоў і так курсуюць», — кажа суразмоўца, дадаўшы, што да таго ж палякі «жудасна павольна пачалі працаваць».

Падобныя падазрэнні агучваюць у памежных чатах. Там пішуць, што з пачаткам росту чаргі на мяжы пачало з’яўляцца незвычайна шмат транспартных сродкаў, якія едуць у аб’езд агульнай чаргі — у прыярытэтным парадку. У гэтым бачаць чарговую незаконную схему.

«Калі з чаргі за суткі праехала 270 машын, і з іх 100 — «прыярытэт», то лагічна, што гэта ўжо бізнэс: гандаль інвалідамі», — лічыць адзін карыстальнік.

Іншыя пішуць:

  • «Ні матацыклы, ні інваліды ў статыстыку не трапляюць. Матацыклаў за суткі 60 штук, цяпер у чарзе яшчэ 30 стаіць. А пастаянныя каруселі з інвалідамі вельмі моцна тармозяць агульную чаргу, аднак польскі бок прымае ў звычайным рытме. І атрымліваецца, што, пакуль праедуць інваліды і матацыклы, машыны з агульнай чаргі — па рэшткавым прынцыпе».
  • «Матацыклісты, якія ўсюды лезуць без чаргі і забіраюць ваш час. Брава беларускім хлопцам-памежнікам, якія не пусцілі іх на мост у колькасці каля 20 штук. Але на польскай мяжы яны нахабна лезуць і забіраюць час на праходжанне праверкі дакументаў».
  • «Учора праходзілі мяжу Беларусь — Польшча. У дворыку з боку Беларусі — як у псіханеўралагічным дыспансеры, такой колькасці інвалідаў нідзе за раз не ўбачыш, многія з іх наогул не разумеюць, што адбываецца, — іх водзяць за руку спрытныя мужычкі. Пасля моста, натуральна, ніводнага інваліда няма. Праходжанне ўсёй мяжы — восем гадзін, палякі працуюць вельмі павольна».
  • «Толікаў» (так у народзе называюць людзей, якія за грошы займаюць месцы ў чарзе, але самі не перасякаюць мяжы. — Заўв. рэд.) можна было хоць неяк кантраляваць, перашкаджаючы ім у чарзе. Цяпер і гэта стала немагчымым».

@belarusnovosti Новый вид бизнеса появился на погранпереходе “Брест”. Рекордные очереди из желающих попасть в Польшу толкают на совсем уже абсурдные решения #беларусь #новостибеларуси #границабеларусьпольша #польша #белорусы ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

У чатах ужо з’яўляецца мноства паведамленняў у духу «шукаю спадарожніка-інваліда або з дзіцём да трох гадоў».

Некаторыя падарожнікі дапускаюць, што гаворка можа ісці пра арганізаваную «мафію», якая нажываецца на людзях з інваліднасцю:

«Пра цэннік у 300 еўра і што бедныя інваліды хочуць зарабіць! Некалькі тыдняў таму ўзяў такога інваліда на мосце ў бок Беларусі, і вось што ён расказваў. Ён сам не мясцовы, не з Брэста і нават не з вобласці. Яго прывезлі аднекуль з Беларусі, знялі яму тут у Брэсце кватэру, прывозяць на мяжу і падсаджваюць у машыны.

На «зваротцы» расказваюць казкі пра беднага бацьку, людзей, да якіх яго падсаджваюць, просяць, каб на мосце яны знайшлі яму адразу машыну назад, каб там не стаяў. Па вяртанні ў Беларусь яго забіраюць з мяжы і вязуць на кватэру, і так па коле!

І вось цяпер пытанне, хто на гэтым больш зарабляе: інвалід ці людзі над ім? І так, ён не меў нічога, ні ДНЖ, ні візы. На пытанне чаму, адказ адзін: «А навошта, я ж нікуды выязджаць не збіраюся!»»

А адна беларуска падзялілася ўласным досведам барацьбы з такой схемай:

«Паколькі часу вольнага аказалася больш чым дастаткова, я не паленавалася прыйсці проста пад шлагбаўм на ўезд да мяжы там, дзе памежнікі, і пачала забіваць усе нумары, якія пад’язджаюць да шлагбаўма.

Два дні я стаяла з мужам па паўгадзіны. За гэты час каля 12 машын праязджае — наогул нідзе не зарэгістраваныя. Ёсць зарэгістраваныя, але тыя, якія ў чарзе 756-я і вышэй. Як выявілася, яны зарэгістраваныя ў звычайнай чарзе, а заязджаюць па «прыярытэце», дзе яны не зарэгістраваныя, а проста па факце наяўнасці асобы такой ільготнай у машыне.

Такіх машын я налічыла ў першы дзень тры. Зняла фота і відэа. З гэтым мы адразу ж звярнуліся ў «Белмытнясэрвіс», дзе пасля таго, як я паказала нашыя фота– і відэаздымкі, старшая на змене супрацоўніца, папярэдне стэлефанаваўшыся з трыма сваімі начальнікамі, пры нас выдаліла нумары з чаргі».

У чатах гучаць і іншыя заклікі змагацца з «прыярытэтчыкамі» — у прыватнасці, пісаць звароты ў афіцыйныя ведамствы і ціснуць на тое, што па законе знаходжанне старонніх асобаў на памежным пераходзе без асаблівых падстаў не дапускаецца.

Напрыклад, прапануюць такі варыянт звароту ў Дзяржпамежкамітэт і Камітэт дзяржкантролю:

«На памежным пераходзе «Брэст — Тэрэспаль», дзе дзейнічае сістэма электроннай чаргі, шырока выкарыстоўваецца незаконная схема абыходу чаргі. Асобы, якія маюць права прыярытэтнага перасячэння мяжы, за грашовую ўзнагароду падсаджваюцца або падсаджваюць іншых пасажыраў у аўтамабілі, якія праходзяць па прыярытэтнай лініі. У далейшым такія асобы не перасякаюць мяжу, а вяртаюцца назад у Беларусь.

У гэтых схемах удзельнічаюць дзеці да трох гадоў, бацькі якіх такім чынам нядобрасумленна і сквапна зарабляюць грошы. А таксама да ўдзелу прыцягваюць недзеяздольных людзей, якія маюць пасведчанне інвалідаў і не разумеюць, што робяць і дзе знаходзяцца. […] 

Гэтыя дзеянні ствараюць штучныя затрымкі, правакуюць карупцыйныя схемы, парушаюць правы грамадзян, якія чакаюць перасячэння мяжы ў электроннай чарзе, і падрываюць давер да ўстаноўленага парадку».

Ініцыятары звароту прапануюць змяніць правілы перасячэння мяжы ў Берасці.

  • Для льготнікаў увесці абмежаванне: карыстацца правам прыярытэтнага праезду толькі раз на месяц. Калі камусьці сапраўды трэба ездзіць часцей, то дазвол можна атрымліваць індывідуальна праз Дзяржпагранкамітэт. Пры гэтым адзначаецца, што цяпер аўтамабілю неабавязкова знаходзіцца ў зоне чакання ў Брэсце, а значыць, чалавеку з інваліднасцю ці аднаму з бацькоў з маленькім дзіцём няма неабходнасці гадзінамі стаяць у чарзе. Таму аўтары ідэі лічаць магчымым зусім скасаваць прыярытэтны праезд для льготнікаў праз гэты пункт пропуску.
  • Па той самай логіцы прапануецца прыбраць асобны парадак для матацыклістаў і ўключыць іх у агульную чаргу з аўтамабілямі ў зоне чакання ў Брэсце.

Каментары33

  • Крарлала
    18.08.2025
    Хітрыкі, нічога новага. Беларус беларусу беларус. За 5 умоўных адзінак маму прадасць ці з рускім будзе працаваць, сумлення няма ніякага
  • Жора
    18.08.2025
    Упарадкаванне інвалідаў, людзей з дзецьмі і матацыклістаў праблему не вырашыць. Вырашыць яе толькі адкрыццё неабачліва закрытых палякамі памежных пунктаў.
  • Выдатна
    18.08.2025
    Перанакіруйма гнеў народны на матацыклістаў і інвалідаў. Брава.

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі1

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту29

«Падарунак» ад рэжыму да Дня палітвязняў». Што вядома пра масавыя ператрусы ў сваякоў актывістаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць