Грамадства66

«Даехаць сям'ёй да Вільні і назад, аддаўшы больш за 1,5 тысячы рублёў — гучыць з галіны фантастыкі, але гэта ператвараецца ў рэальнасць»

Беларуска эмацыйна пракаментавала выданню «Салідарнасць» сітуацыю з рэйсавымі аўтобусамі Мінск — Вільня — Мінск. А таксама расказала, як у Беларусі за апошні час павялічыліся выдаткі на адпачынак, баўленне вольнага часу і прадукты.

Аўтавакзал у Вільні

Днямі стала вядома, што два перавозчыкі адмянілі шэраг рэйсаў па маршруце Мінск — Вільня — Мінск. Кампаніі былі вымушаныя прыняць такія меры з-за папярэджання Літоўскай адміністрацыі па бяспецы транспарту — там заявілі, што колькасць аўтобусаў, якія перасякаюць мяжу, перавышае дазволеную. На фоне гэтага беларусы сталі хутка раскупляць квіткі, якія засталіся. Цэны на некаторыя з іх прыкметна падскочылі.

Сям'я мінчанкі Святланы (імя зменена) яшчэ ў ліпені купіла квіткі на верасень да Вільні і назад. Тады квіток у адзін бок абышоўся ім у 170 рублёў на кожнага.

«Калі з'явіліся навіны аб адмене рэйсаў, я спалохалася. Але наш перавозчык не трапіў пад абмежаванні. Затое цэны на квіткі моцна выраслі, — расказвае Святлана «Салідарнасці». — Цяпер на канец верасня квіток абыдзецца ў 270 рублёў у адзін бок на аднаго. На нашу сям'ю з трох чалавек гэта была б пераплата парадку 600 рублёў.

Сказаць, што гэта занадта — наогул нічога не сказаць. Калісьці да Вільні можна было даехаць за 120 рублёў у абодва бакі (а былі часы, калі і танней), а цяпер — за 540».

Жанчына расказвае, што выбрацца з Беларусі ў іншую краіну цяпер вельмі дорага. Толькі на візы сям'я выдаткавала каля 800 рублёў.

«А аўтобус да Вільні каштуе нашмат даражэй, чым потым пералёт у іншую краіну. Гэта зусім непараўнальна. І гэта яшчэ незразумела, які будзе час чакання і ці будуць спадарожныя «пернікі» ў выглядзе гутарак і праверак на мяжы.

Мы не ведаем, што нас чакае, і ад гэтага зусім не весела. Перыядычна пачытваем чаты, каб разумець, да чаго рыхтавацца. Вось нядаўна чытала, што з Літвы ў Мінск максімальна складана вярнуцца. І гэтыя абмежаванні не часовыя, а назаўжды. Адпаведна, будуць расці цэны астатніх рэйсаў і незразумела, да якога ўзроўню.

Даехаць сям'ёй да Вільні туды-назад і аддаць больш за 1,5 тысячы рублёў — гучыць з галіны фантастыкі, але гэта ператвараецца ў рэальнасць. У нас віза на паўгода, хацелася б некалькі разоў кудысьці з'ездзіць. Але, думаю, ужо наўрад ці. Цэны жахлівыя. А калі ў сям'і больш за адно дзіця, то тым больш.

Раней мы кожны год ездзілі адпачываць у Турцыю. Але цяпер і яна вельмі дарагая — нават па раннім браніраванню цэны выраслі. Ёсць яшчэ нашы санаторыі. Але там, па-першае, усё забіта грамадзянамі іншай краіны — яны за год браніруюць. Па-другое, цэны там таксама кусаюцца.

Знаёмы нядаўна ездзіў у «сярэдненькі» санаторый — аддаў 2,5 тысячы рублёў за 10 дзён. А так — тое, што я чытаю ў суполках — каля 100 даляраў у суткі без усялякіх даплат. І гэта не прэміум-санаторыі кшталту «Пліса» або «Сосны». Выходзіць, цяпер адвальваюцца ўсе варыянты адпачынку».

Калі казаць не толькі пра адпачынак, але і эканамічную сітуацыю ў цэлым, то Святлана адзначае: цэны растуць на ўсё. Стала даражэй хадзіць, напрыклад, у тэатр і кавярні. Вельмі моцна таксама падаражэлі і прадукты ў крамах:

«Слова «разбушаваліся» нават мяккае. Такіх цэнаў, як сёлета, не было ніколі, усе скардзяцца. Была нядаўна на Камароўцы — амаль уся сезонная садавіна па 5-7 рублёў. У цэлым я бачу, што вярнуўся час, калі гародніну сталі вырошчваць не для продажу, а для сябе.

Ужо часам думаеш: а ці не купіць мне стэйк на Новы год? Гэта значыць — загадзя. Ну і рыба стала вельмі дарагая, прычым не прэміяльная. Скумбрыя 17 рублёў, хек 15-17. І кальмары нядаўна знервавалі. Раней былі па 12 рублёў за кіло. Потым яны зніклі. Цяпер з'явіліся, але ўжо па 22 рублі».

Каментары6

  • А чаму не ў Цюмень?
    15.08.2025
    Затое ў сапраўдным русском міре жывяце, чаго і жадалі ўсе 30 год!

    Кожны атрымвае тое, да чаго насамрэч імкнецца. Не шкада цярпліўцаў ані на каліва.
  • Мыш
    15.08.2025
    Вырасце новае пакаленне, якое заходні свет толькі па БТ бачыла. Крыху шкада, канешне
  • Jacek
    15.08.2025
    Мыш, а мне нет, рад, что калитка закрывается, для любителей сиденья на нескольких х., простите, стульях одновременно.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць