Грамадства99

На фоне нерэальнай чаргі на выезд у Польшчу Памежны камітэт заклікае выбіраць альтэрнатыўныя шляхі выезду

Па стане на 14:00 суботу на польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаялі 110 аўтобусаў і 4110 легкавых аўтамабіляў. Гэта з'яўляецца абсалютным рэкордам, прычым нават 3000 аўто ніколі не было да гэтага тыдня.

Фота: Памежны камітэт

Дзяржаўны памежны камітэт сцвярджае, што за суткі польскі бок яшчэ больш замарудзіў пропуск аўтамабіляў на сваю тэрыторыю. Польскія кантрольныя службы аформілі толькі 320 з 1700 аўто, а таксама 50 з 175 аўтобусаў паводле ўсталяваных двума бакамі нормаў пропуску транспарту. Напрыклад, учора раніцай было 3500 аўтамабіляў, а сёння ноччу стала больш за 4000.

ДПК раіць абіраць альтэрнатыўныя шляхі выезду. Пагранпераход «Брэст» — адзіны пераход для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў на мяжы з Польшчай пасля закрыцця «Кузніцы» і «Бераставіцы».

Ёсць два пераходы на мяжы з Літвой, чэргі на выезд там таксама падраслі, у тым ліку пасля адмены амаль паловы аўтобусных рэйсаў.

Так па стане на 14:00 суботы на пераходзе «Беняконі» стаяць 150 легкавых аўтамабіляў, у «Каменным Логу» — 140. Чэргаў з аўтобусаў няма. 

На латвійскай мяжы ў Грыгараўшчыне чэргаў няма.

Каментары9

  • pixi
    16.08.2025
    Ляпідарныя геніі не ўдакладнілі якія гэта шляхі? Самалётам праз Стамбул?
  • Праз Літву без іх ДНЖ ці візы
    16.08.2025
    на беларускіх нумарах ня пусцяць.
  • Nk
    16.08.2025
    Няўжо яшчэ незразумела, што ў 21 стагоддзі нельга ізаляваць краіну, асабліва ў цэнтры Эўропы?
    І ніяк такая ізаляцыя не дапамагае бяспекі. Быспечна лі каля Паўночнай Карэі, Расіі ці Ірану?

    Тыдзень беларусы чакаюць, разумееце? Наколькі яны ўсе роўна імкнуцца ў Эўропу.
    А калі не змогуць беларусы ехаць праз Тэреспаль? Паедуць праз Маскву, потым праз Стамбул, падтрымаюць Аэрафлот. Усе намаганні Кіберпартызанаў будуць марнымі. Паглядзяць на ZV сімбалы, хтосьці пайдзе па кантракту...
    І мэты санкцый не працуюць: людзі ў чэргах не злуюцца на рэжім, а злуюцца на марудных палякаў і літоўцаў.
    Прапангадысты працягваюць адпачываць у ЭЗ, садысты атрымліваюць паспарты ў ЭЗ.

    Навошта гэта рабіць?

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць