Нерухомасць88

У Мінску прадаюць легендарны заамагазін

Сталічны заамагазін «Прырода» на праспекце Незалежнасці, 89, выстаўлены на продаж, піша Office Life. 

Фота: «Яндэкс Карты»

Магазін працуе з 1994 года, то бок больш за 30 гадоў. У аб’яве яго называюць «знакавым месцам з гісторыяй і сталым патокам кліентаў».

Агульная плошча памяшкання — 398,5 кв. м. Магазін размешчаны на першым паверсе жылога дома, але ўваход асобны — з праспекта.

За яго просяць каля 74,5 тыс. рублёў, або $25 тыс.

Асобная ўвага надаецца вітрынам крамы. Як адзначаецца ў аб’яве, амаль усе шкляныя паверхні заняты рэкламнымі банерамі ад вядомых брэндаў заатавараў. У выніку рэкламная плошча не патрабуе ўкладанняў з боку ўласніка — наадварот, кампаніі-брэнды самі вырабляюць друк, мантаж і абнаўленне сваіх матэрыялаў на партнёрскіх умовах.

Памяшканне падыходзіць як для захавання фармату, так і для маштабавання пад франшызу, клініку, маркет або шматфункцыянальны цэнтр.

Паведамляецца, што бізнес цалкам гатовы да перадачы: супрацоўнікі, таварныя рэшткі, база пастаянных кліентаў, лагістыка з праверанымі пастаўшчыкамі. Магчымы таксама пераход арэнды або абмеркаванне продажу з памяшканнем (па асобным пагадненні).

Каментары8

  • !!!
    20.08.2025
    Ему больше 50 лет,работал и в 70х при советах и имел то же название.
  • Дом
    20.08.2025
    Необходимо изучить документы сделки. 400 квадратных метров за 25 тысяч в центральном районе выглядит подозрительно, особенно когда цена квартиры в старом фонде на окраине составляет 1500 у.е. за метр. Нужно выяснить, в чём подвох. Здесь явно что-то не так.
  • .
    20.08.2025
    І ўсе СМІ (з абодвух бакоў мяжы) перадрукавалі пра 1994 г. і 30 год працы, калі крама старая савецкая. Іранічна, калі самі кажуць пра "знакавае месца з гісторыяй".

    Сама крама піша пра 1972 г. заснавання, у 2022 г. пісала пра 55 год працы (што пасля паўтаралі без змены лічбы) - 1967 г.
    У даведніку па Мінску на 1.01.1967 крама ўжо была.

    Калі толькі ў 1994-м мог змяніцца набор памяшканняў пад краму у доме 89. Бо раней там была і "Дыетычная сталовая". Пра гэта можа сведчыць і дадатак ад прадаўца "працуе ў гэтай лакацыі".

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць