Грамадства99

Ціханоўская: Візіт у Аўстралію — знак, што Беларусь застаецца часткай дэмакратычнага свету

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай падвяла вынікі візітў Аўстралію

«Гэты візіт — знак таго, што Беларусь застаецца часткай дэмакратычнага свету, нават калі рэжым спрабуе ізаляваць краіну. Мы будуем масты і сяброўства з тымі, хто падзяляе нашыя каштоўнасці свабоды і годнасці»,— Святлана Ціханоўская.

Цягам чатырох дзён візіту ў Аўстралію Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на самым высокім узроўні: з прэм’ер-міністрам Аўстраліі Энтані Албанізам; з міністаркай замежных справаў Аўстраліі Пэні Вонг; са спікерам Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі Мілтанам Дыкам; з прадстаўнікамі Ліберальнай партыі Аўстраліі; кіраўніцай Аўстралійскай рады прафсаюзаў Мішэль О'Ніл; з былым прэм’ер-міністрам Скотам Морысанам; з былым прэм’ер-міністрам Тоні Аботам.

Яна выступіла ў Аўстралійскім нацыянальным універсітэце з лекцыяй, у якой сфакусавалася на тым, чаму барацьба беларусаў за свабоду — гэта частка глабальнай барацьбы за дэмакратыю, на канферэнцыі, прысвечанай глабальным пагрозам аўтарытарызму і супрацоўніцтву дэмакратычных дзяржаў, дзе стала галоўнай спікеркай; Аўстралійскім інстытуце стратэгічнай палітыкі, дзе адзначыла, што Беларусь знаходзіцца пад кантролем Расіі, а рэжым Лукашэнкі стаў яе проксі; з лекцыяй «Ад турэмных камер да палёў бітваў» ва ўніверсітэце Суінберн у Мельбурне, прысвечаную барацьбе беларусаў і ўкраінцаў супраць «рускага свету»; на публічнай дыскусіі «Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі», арганізаванай Аўстралійскім інстытутам міжнародных спраў у штаце Вікторыя.

Таксама Ціханоўская ўшанавала памяць беларусаў у мемарыяле ANZAC (памяці аўстралійцаў і новазеландцаў, што загінулі падчас Другой сусветнай вайны) і сустрэлася з беларускай дыяспарай.

Каментары9

  • .
    08.11.2025
    Шмат знакаў, яшчэ больш здымкаў, вынікаў і дзеянняў амаль няма.
  • чытач
    08.11.2025
    Пані Святлана, у штаце Вікторыя роўна столькі ж палёў для падземнаму свідравіннаму вымываньні урана, колькі і ў вашай роднай Беларусі.

    Вам бы у суседні штат наведацца - Паўднёвую Аўстралію - там іх, прынамсі, шэсць:

    1. Beverley,
    2. Warrior,
    3. Goulds Dam,
    4. Honeymoon,
    5. East Kalkaroo,
    6. Yarranna

    І палітзняволены, геолаг па адукацыі, у вас ёсць - Павал Севярынец. Балотніцкае руднае поле чакае на інвестара.
  • мадэратару
    08.11.2025
    чытач, калі напісаць "Бля!", то будзе зрэдагавана, а калі недагледзець, перакладаючы з англійскай на беларускую, то так і застанецца:

    "для падземнаму свідравіннаму вымываньні урана"

    а хацелася

    "для падземнага свідравіннага вымываньня урана"

    Ёсць магчымасць зрэдагаваць?

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»29

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць