У цэнтры Вілейкі, за касцёлам, знеслі адзін з самых вядомых даўгабудаў горада — будынак меркаванага кінатэатра, які прастаяў недабудаваным 85 гадоў. Яго ўзвядзенне пачалося ў 1940 годзе, але пасля пачатку вайны работы спыніліся. У выніку была ўзведзена толькі каробка будынка, піша выданне Blizko.by.

Газеты пасля вайны ўжо пісалі, што сцены разбураюцца, а мясцовыя жыхары разбіраюць цэглу на ўласныя патрэбы. Кінатэатр так і не адкрыўся, хоць яму нават далі папярэднюю назву «Перамога». У 1949 годзе будынак перадалі Аблмаслапраму пад халадзільнік, але і гэтая ідэя не была рэалізаваная.
З цягам часу будынак усё больш занепадаў. Яго неаднаразова выстаўлялі на аўкцыёны, апошні кадастравы кошт складаў каля 168 тысяч даляраў.

У 2015 годзе інвестары набылі аб’ект па стартавай цане з намерам стварыць сучасны гандлёвы цэнтр. Гэта стала магчымым дзякуючы ўказу №108 аб уключэнні дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, у гаспадарчы абарот. Але праект не быў завершаны: уладальнік не выканаў умовы дамовы, у тым ліку распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі.
Такім чынам, будынак за ўсю сваю гісторыю не працаваў ніводнага дня паводле прызначэння. Цяпер яго канчаткова знеслі, а на месцы даўгабуда плануюць зрабіць паркоўку.
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары