Свет2525

У Мадрыдзе іспанскія хуліганы-камуністы напалі на беларускіх фанатаў «Нёмана»

Нападнікі казалі, што падтрымліваюць Лукашэнку. І адабралі ў беларусаў бела-чырвона-белы сцяг, піша Most.

Фота: Most

У Мадрыдзе іспанскія хуліганы напалі на беларускіх фанатаў гродзенскага «Нёмана». Гэта здарылася вечарам 28 жніўня пасля матча плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый, у якім «Нёман» прайграў «Рая Вальекана» (0:4).

Паводле слоў відавочцаў, яшчэ да пачатку гульні ў часткі мясцовых радыкальных фанатаў узнікалі пытанні да гасцей з Беларусі. Заўзятары «Рая» вядомыя сваімі левымі, у тым ліку камуністычнымі, поглядамі і варожа ставяцца да тых, хто гэтых поглядаў не падзяляе.

На стадыёне ў гродзенцаў праблем з вывешваннем сцягоў не было. Аднак ужо пасля фінальнага свістка каля 20 агрэсіўна настроеных іспанцаў напалі на пяцярых беларусаў каля станцыі метро.

«Нас было ўсяго пяць чалавек. Атрымалі ад камуністаў, але, дзякуй Богу, што засталіся жывыя. Маглi i нажом ударыць. Такое бывае ў Іспаніі. З рэчаў яны паспелі вырваць адзін бел-чырвона-белы сцяг з гербам Гродна і ўцяклі», — распавёў адзін з фанатаў.

Паводле яго слоў, нападальнікі не хавалі сваёй сімпатыі да рэжыму Лукашэнкі і адкрыта заяўлялі пра падтрымку камунізму.

Каментары25

  • Filipp
    29.08.2025
    Гробаныя левакі! Жадаю ім прыехаць у Беларусь і ацаніць рэжым Лукі!)
  • Ох
    29.08.2025
    Сигизмунд, а змагар - он и в Испании змагар

    [Зрэдагавана]
  • Ф
    29.08.2025
    Filipp , лепш хай зацэняць у якім іншым мейсцы.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць