У Лісабоне здарылася сур’ёзная аварыя з фунікулёрам «Глорыя», які з’яўляецца адным з папулярных турыстычных аб’ектаў горада. Адзін з вагончыкаў сышоў з рэек і з вялікай сілай урэзаўся ў будынак.

Фунікулёр «Глорыя» ў 2024 годзе. Фота: Horacio Villalobos#Corbis/Corbis via Getty Images
Паводле розных крыніц, загінулі як мінімум тры чалавекі, каля дваццаці атрымалі траўмы, трое з іх у цяжкім стане былі шпіталізаваныя.
Сведкі расказалі, што фунікулёр перад ударам раптоўна страціў кіраванне. Паводле інфармацыі выдання Observador са спасылкай на ратавальнікаў, прычынай аварыі стаў абарваны трос у канструкцыі фунікулёра. Апошняе тэхнічнае абслугоўванне аб’екта праводзілася ў верасні 2024 года.
Аварыйная служба працягвае расследаванне інцыдэнту і працуе над высвятленнем усіх абставінаў трагедыі.
Каментары