Свет

На стварэнне расійскай альтэрнатывы Вікіпедыі патрацілі $25 мільёнаў, а на ліквідацыю патрацяць яшчэ амаль $4 мільёны

Праект «Вялікая расійская энцыклапедыя», на які было выдаткавана амаль 2 мільярды рублёў (каля 25 мільёнаў даляраў), вырашылі закрыць, піша The Moscow Times.

Фота: Gennady Grachev

Расійскі ўрад выдзеліў больш за 303 мільёны рублёў (каля 3,7 мільёна даляраў) на ліквідацыю арганізацыі, пакрыццё запазычанасці па заробках, выплату дапамог пры звальненні супрацоўнікаў і іншыя фінансавыя абавязкі. Міністэрству лічбавога развіцця даручана кантраляваць выкарыстанне гэтых сродкаў і падаць справаздачу да 1 сакавіка 2026 года.

Праект быў створаны па ініцыятыве прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які ў 2019 годзе спадзяваўся, што энцыклапедыя можа стаць расійскім аналагам Вікіпедыі. Жартам праект называлі «забойцам Вікіпедыі». Спачатку планавалася завяршыць стварэнне гэтай энцыклапедыі ў 2022 годзе, але гэта не атрымалася, і запуск перанеслі на 2023 год.

Фінансаванне адбывалася праз Міністэрства культуры, што ўплывала на змест рэсурсу: напрыклад, у ім адсутнічалі біяграфіі некаторых палітыкаў, у тым ліку Пуціна. Шмат матэрыялаў было ўзята з «Вялікай савецкай энцыклапедыі», таму некаторыя артыкулы састарэлі.

Вясной 2024 года супрацоўнікі паведамілі, што ім не плацяць заробкі са снежня 2023 года. Гэта пацвердзіў адказны рэдактар Сяргей Кравец. А ў сярэдзіне чэрвеня мінулага года абнаўленні сайта цалкам спыніліся.

У ліпені 2024 года кіраўніцтва «Вялікай расійскай энцыклапедыі» афіцыйна абвясціла пра закрыццё партала, бо дзяржава спыніла яго фінансаванне. Крыніца выдання The Insider адзначае, што ўлады вырашылі не траціць далей бюджэтныя грошы на гэты дарагі праект.

Восенню 2024 года ўрад пачаў працэдуру ліквідацыі арганізацыі, а сабраныя матэрыялы вырашылі перадаць інтэрнэт-энцыклапедыі «Рувікі».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»41

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»41

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць