Былы карупцыянер незаконна атрымаў 30 тысяч рублёў пенсіі. Цяпер вяртае іх назад
У Магілёве пракуратура абавязала мясцовага былога дзяржаўнага службоўца вярнуць больш за 30 тысяч рублёў, якія ён атрымаў у выглядзе пенсіі. Праверка паказала, што выплаты былі неабгрунтаванымі, паведамляе Генеральная пракуратура.

Мужчына ў свой час звярнуўся ў раённае ўпраўленне сацыяльнай абароны аб прызначэнне пенсіі паводле закона «Аб дзяржаўнай службе». У выніку выплаты ён атрымаў, але пры гэтым не паведаміў, што супраць яго раней было спынена крымінальная справа па артыкуле 426 КК РБ (перавышэнне службовых паўнамоцтваў) з прызнаннем складу злачынства. Паводле закона «Аб барацьбе з карупцыяй», гэта пазбаўляе права на пенсію за выслугу гадоў для дзяржаўных службоўцаў, якія здзейснілі цяжкія злачынствы супраць інтарэсаў службы.
У выніку на працягу некалькіх гадоў мужчына атрымаў больш за 30 тысяч рублёў, на якія не меў права. Вяртаць іх добраахвотна ён адмовіўся, таму пракуратура падала пазоў у суд ад імя раённага ўпраўлення сацыяльнай абароны.
На працэсе мужчына прызнаў патрабаванні і выплаціў амаль 25 тысяч рублёў. На астатнюю суму бакі заключылі міравую дамову, паводле якой ён павінен выплаціць рэшту.
Пасадзілі дырэктара «Мінскаблдарбуда»
У Гомельскай вобласці прайшлі масавыя затрыманні за хабар — заведзена 18 крымінальных спраў
Мінскі топ-менеджар адседзеў за карупцыю, выйшаў і зноў пачаў браць хабар у тых жа самых людзей
У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць
Каментары