Грамадства

Былы прэзідэнт Бразіліі Балсанару асуджаны на 27 гадоў турмы за падрыхтоўку ваеннага перавароту

Былы прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару асуджаны на 27 гадоў турмы. Калегія суддзяў Вярхоўнага суда Бразіліі вынесла прысуд неўзабаве пасля таго, як прызнала Балсанару вінаватым у змове з мэтай ваеннага перавароту пасля паразы на выбарах 2022 года, піша Бі-бі-сі.

Фота: Mateus Bonomi / Anadolu via Getty Images

Адвакаты Балсанару выпусцілі заяву, у якой назвалі прысуд «абсурдна несувымерным» і паабяцалі абскардзіць яго «на ўсіх узроўнях, у тым ліку міжнародным».

Чатыры з пяці суддзяў Вярхоўнага суда прызналі 70-гадовага Балсанару вінаватым у кіраўніцтве змовай, накіраванай на захаванне яго ўлады пасля таго, як ён прайграў выбары 2022 года свайму леваму суперніку Луісу Інасіу Луле да Сілва, які застаецца прэзідэнтам да гэтага часу.

Суддзі ўстанавілі, што, нягледзячы на тое, што змова не змагла атрымаць дастатковую падтрымку з боку вайскоўцаў, яна ўсё ж такі завяршылася штурмам урадавых будынкаў прыхільнікамі Балсанару 8 студзеня 2023 года.

Адзін з суддзяў апраўдаў Балсанару, а апошні суддзя доўга цягнуў з рашэннем, але простай большасці галасоў хапіла.

Былы прэзідэнт, які цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам, заўсёды адмаўляў абвінавачанні. Чакаецца, што абарона экс-прэзідэнта падзе апеляцыю.

Сам Жаір Балсанару на судзе адсутнічаў, паводле слоў адваката, з-за стану здароўя, але быў заўважаны журналістам AFP у чацвер раніцай у садзе свайго дома ў Бразіліа. У яго і праўда не раз былі праблемы са здароўем пасля таго, як у 2018 годзе ён перажыў замах: яго паранілі нажом у жывот.

Прыхільнікі Балсанару ўварваліся ў ўрадавыя будынкі і разграмілі іх пасля таго, як ён прайграў прэзідэнцкія выбары леваму Луісу Інасіу Луле да Сілве.

Балсанару публічна падтрымліваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які назваў суд над ім «паляваннем на ведзьмаў». У чацвер Трамп заявіў, што вельмі здзіўлены вердыктам.

«Ну, я сачыў за гэтым судом. Я ведаю яго даволі добра. Замежны лідар. Ён добры, я лічу, ён быў добрым прэзідэнтам Бразіліі. І гэта вельмі дзіўна, што такое адбылося», — так адказаў Трамп на пытанне журналіста, ці ўвядзе ён новыя санкцыі супраць Бразіліі.

«Я вельмі незадаволены. Я ведаю прэзідэнта Балсанару, ведаю не вельмі добра, але я ведаю яго як лідара краіны. І я заўсёды лічыў яго вельмі прамым, вельмі выбітным як чалавек, вельмі выбітным чалавекам. Я думаю, гэта жахлівая справа. Вельмі жахлівая. Я думаю, гэта вельмі дрэнна для Бразіліі», — дадаў Трамп.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіо следам за Трампам назваў суд над Балсанару «паляваннем на ведзьмаў» і паабяцаў, што ЗША адрэагуюць, але як — не сказаў.

«Палітычна матываваныя пераследы з боку падпадаючага пад санкцыі парушальніка правоў чалавека Алешандры дэ Мараіса працягваюцца: ён і іншыя ў Вярхоўным судзе Бразіліі несправядліва пастанавілі адправіць у турму былога прэзідэнта Жаіра Балсанару, — напісаў Рубіо ў сетцы X. — Злучаныя Штаты адкажуць на гэта паляванне на ведзьмаў адпаведным чынам».

МЗС Бразіліі ў адказ заявіла, што Рубіа, нападаючы на ўлады Бразіліі, ігнаруе факты і «пераканаўчыя доказы ў матэрыялах [абвінавачання]», і што бразільская дэмакратыя не паддасца пагрозам з боку ЗША.

Цяперашні прэзідэнт Бразіліі, левы палітык Луіс Інасіу Лула да Сілва ў тэлеінтэрв’ю яшчэ да вынясення вердыкту сказаў, што не баіцца новых санкцый Вашынгтона.

Бразільскі кангрэсмен Эдуарда Балсанару, сын былога прэзідэнта, заявіў Reuters, што чакае дадатковых санкцый ЗША ў дачыненні да бразільскіх чыноўнікаў і суддзяў пасля абвінаваўчага вердыкту супраць яго бацькі.

Ён таксама папярэдзіў, што суддзі Вярхоўнага суда, якія прагаласавалі за прызнанне былога прэзідэнта вінаватым, могуць сутыкнуцца з санкцыямі ў адпаведнасці з амерыканскім Актам Магніцкага, які раней ужо прымяняўся адміністрацыяй Трампа супраць суддзі Алешандры ды Мараіса, які курыраваў справу на ранніх стадыях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць