Аўто66

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely

«Наша Ніва» пацікавілася ва ўласнікаў беларуска-кітайскіх машын, ці задаволены яны сваім выбарам.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Як БелДжы заваяваў беларускі рынак

Пачынаючы з 2022 года аўтамабілі маркі Geely/Belgee стабільна займаюць першае месца па продажах новых аўто ў афіцыйных дылераў. У апошнія гады на аўто айчыннай зборкі наогул прыпадае больш за 50% ад усіх прададзеных легкавікоў.

Рэзкі рост долі беларуска-кітайскіх аўто абумоўлены перш за ўсё санкцыямі, праз якія моцна звузіўся выбар, а таксама льготным крэдытаваннем. Аднак варта адзначыць, што і без гэтага ўжо ў 2021 годзе Geely знаходзіліся на другім месцы па папулярнасці сярод новых аўто, што прадаваліся ў Беларусі.

Замяніў Atlas на Atlas Pro

Аўтамабіліст, які ў 2020‑м набыў сабе новы Geely Atlas, кажа, што застаўся цалкам задаволены сваім выбарам. Машына была ў просценькай камплектацыі: з механічнай каробкай, бензінавым рухавіком аб'ёмам 2 літры і пярэднім прывадам.

«За чатыры гады праехалі на ёй больш за 55 тысяч кіламетраў. За ўвесь час асноўнай паломкай, калі яе можна так назваць, стаў махавік», — кажа ўласнік аўто.

Па словах аўтааматара, сам ён пры гэтым ніякіх праблем з махавіком не заўважыў.

«Прыехаў на чарговае планавае ТА, і там сказалі, што ёсць нараканні на працу махавіка, таму яго па гарантыі заменяць», — згадвае мужчына. Іншым рамонтам па гарантыі была замена цягі стабілізатара ў тыльнай частцы падвескі.

Мужчына кажа, што з дадатковых выдаткаў была толькі антыкаразійная апрацоўка кузава.

«Адразу пры куплі рабілі ў дылера антыкар, бо былі асцярогі, што гэта ўсё ж такі кітаец, а яны могуць хутка пачаць іржавець. Пазней, гады праз два, абнаўлялі пакрыццё дзеля прафілактыкі», — згадвае аўтааматар.

Праехаўшы за чатыры гады больш за 55 тысяч кіламетраў, ён вырашыў абнавіць аўто і пасля продажу чатырохгадовага Atlas набыў сабе абноўленую версію — Atlas Pro.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

«За чатыры гады эксплуатацыі Geely паказаў сябе годным аўтамабілем за гэтыя грошы, таму зноў набыў сабе Geely. Тым больш, што з ліквіднасцю папярэдняй праблем не ўзнікла. У продажы была крыху больш за месяц. Можна, вядома, было здаць у trade-in, але тады я выручыў бы за машыну на $ 1500‑2000 менш, чым калі прадаваў сам».

Другую машыну мужчына браў ужо ў багацейшай камплектацыі, з паўтаралітровым гібрыдам і поўным прывадам. За год на Atlas Pro праехаў ужо больш за 10 тысяч кіламетраў, і адзінай нагодай звярнуцца да дылера па гарантыі стала карозія на накрыўцы багажніка.

«У дылера прызналіся, што ў Atlas Pro жукі на багажніку — гэта хвароба, што я не адзін такі. Пасля таго як на гадавалым аўто пачалі з’яўляцца жукі, я пачаў больш пільна прыглядацца, але прынамсі пакуль іржа ёсць толькі на багажніку», — кажа ўласнік другога Geely запар.

Geely — гэта не пра эканомію

Уласнік Geely Emgrand 2023 года выпуску, які за паўтара года праехаў больш за 20 тысяч кіламетраў, сцвярджае, што за гэты час яму не даводзілася сутыкацца з рамонтам аўто.

«На сэрвіс машына заязджае толькі на планавое абслугоўванне, плюс рабіўся антыкар адразу пасля куплі».

Для мужчыны гэта не першы аўтамабіль, які ён купляе новым. Да гэтага ён ужо меў новы VW Polo Sedan і Polo Sedan 2.

Geely Emgrand больш камфортная машына ў параўнанні з Polo, з шырокім выбарам опцый. Але ў Polo лепшая дынаміка і нашмат меншы расход паліва», — кажа ўласнік Geely Emgrand з 1,5‑літровым бензінавым рухавіком і АКПП.

Галоўным мінусам седана ад Geely ён называе вельмі нізкі ўзровень шумаізаляцыі.

«Polo таксама бюджэтнік, але там з шумаізаляцыяй лепей. У Geely нават чутно, як плюхаецца паліва ў баку, калі яго там шмат. Таксама добра чуваць, як б’юць па кузаве каменьчыкі з-пад колаў», — кажа аўтааматар.

Па горадзе 1,5‑літровы Emgrand з варыятарам у суразмоўцы бярэ каля 11 літраў бензіну, што, на яго думку, зашмат.

У плане карозіі, па назіраннях аўтааматара, машына паказвае сябе добра, ніякіх жучкоў ён не бачыў.

«Увогуле машына нядрэнная, бо пры вялікім жаданні можна зрабіць дадатковую шумавібраізаляцыю салона. Але эканоміць на паліве не ўдасца. Polo ў гэтым плане, канечне, лепшы, тым больш, што рухавік у VW выдатна працуе з газам, чаго не скажаш пра Geely.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Калі думаў усталяваць газ, то знаёмы, які мае некалькі такіх машын у таксі, адгаварыў мяне гэта рабіць. У яго ўжо ў шасці машынах былі праблемы з клапанамі. На прабегу ў 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны, таму ён цяпер пазбаўляецца ад гэтых машын», — кажа суразмоўца.

Тым не менш, аўтааматар лічыць, што на гэты момант асаблівай альтэрнатывы Geely Emgrand на беларускім рынку новых аўто няма, асабліва калі не разглядаць кітайскія электрамабілі.

«Каб цяпер, як раней, прадаваліся новыя Skoda і VW, то Geely я сабе, хутчэй за ўсё, не браў бы, але калі іх больш няма ў продажы, то даводзіцца купляць Geely».

Седан без дадатковага антыкару

Яшчэ адзін аўтааматар, з якім удалося паразмаўляць, два гады праездзіў на Geely Emgrand.

«Машыну купляў на пачатку 2023 года, калі яшчэ былі чэргі. Давялося чакаць амаль два месяцы, перад тым як атрымалі машыну», — згадвае суразмоўца. Для яго гэта быў першы досвед у куплі аўто без прабегу.

Да куплі Geely яго падштурхнулі льготныя ўмовы крэдытавання і нежаданне рэгулярна займацца рамонтам аўто.

«За два гады эксплуатацыі без малога праехалі 30 тысяч кіламетраў. Апроч планавога ТА звярталіся па гарантыі праз тое, што не прайшоў год, як пачаў аблазіць лак на колавых дысках. Іх замянілі на новыя».

У адрозненне ад папярэдніх уладальнікаў Geely, гэты не рабіў дадатковы антыкар, таму на кузаве іржа ўсё ж такі з’явілася.

«Можна сказаць, дзеля эксперыменту вырашылі не рабіць дадатковую антыкаразійную апрацоўку кузава. Як вынік, на днішчы аўтамабіля ў некаторых месцах пачала з’яўляцца карозія. З’яўленне ачагоў карозіі на дне аўтамабіля дылер назваў негарантыйным выпадкам і параіў зрабіць антыкар», — прызнаецца ўжо былы ўласнік Emgrand.

Летам гэты седан быў прададзены, і замест яго мужчына набыў сабе паркетнік Geely Coolray.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Па словах суразмоўцы, калі куплю першага аўто беларуска-кітайскай вытворчасці можна было назваць эксперыментам, то купля наступнай машыны была абсалютна ўзважаным выбарам.

«За два гады карыстання Emgrand не расчараваў, таму, калі з’явілася фінансавая магчымасць набыць нешта лепшае, мы ўзялі Coolray. Па водгуках ад іншых уладальнікаў гэта вельмі ўдалая мадэль. Па адчуваннях Coolray па ўсіх параметрах лепшы за Emgrand, у тым ліку ў пытаннях шумаізаляцыі».

Аўтамабіліст кажа, што ў выпадку з Coolray зусім няма адчування, што ты валодаеш аўто бюджэтнага сегменту. Улічыўшы той факт, што на папярэдняй Geely без дадатковай антыкаразійнай апрацоўкі пачала з’яўляцца ржа, гэтае аўто адразу апрацавалі антыкаразійным складам.

«Хоць у інтэрнэце пішуць, што каразійная стойкасць у Geely Coolray вельмі добрая, на гэты раз вырашылі не эксперыментаваць».

Каментары6

  • Kolya
    23.09.2025
    Бред, еще скажите что машина самоликвидируется. Обычные там моторы которые стоят на половине европейцев. В каршеринге хелло таких машин тысячи и проблеги у них уже еть за 200 000 и нормально едут. Это скорее вброс перекупов которые набрали корчей с ЕС и не могу продать. Рыное машин из ЕС в РБ не стоит он мертв. Покупают все как раз машины у которых "клапана горят". Я допускаю если метан поставить на них и не регулировать клапан и на пробеге 100к+ но в простом режиме это вброс
  • Клаўс
    23.09.2025
    Лукашыстаў паслухаць, дык яны нейкія богі інжынерыі - тое што на захадзе каштуе 100к даляраў, у іх каштуе 50к і пры гэтым працуе так сама.
    А насамрэч ў інтэрнэце шмат відэа на якіх пакупнікі гэтых Geely паказваюць як гэты аўтамабіль насамрэч працуе і выглядае па 50к прабегу ;)
  • Karl
    23.09.2025
    Клаўс, а причем тут Лукашисты Джили Китай делает и поставляет машинокомплектами. РБ НИЧЕГО НЕ ДЕЛАЕТ. Если бы Вы пытались понять что таеое Джили, то нпверно удивились что бренду принадлежит даже чамть Мерседеса. И полностью Вольво, Лотус, Смарт и еще с десяток брендов, которых Вы считаете Европейскими. Да Китай делает в 3 раза дешевле, да без Китая не поедет не 1 электричка в ЕС и РБ сделали ставку на Китай (плохо это или хорошо узнаем через 10 лет)

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай31

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?20

У Беларусі хочуць увесці падатак на багацце12

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны15

Мінадукацыі апублікавала памятку, па колькі клетак трэба адступаць у школьных сшытках5

У ЗША заклапочаныя, каб пасля зняцця санкцый з «Белавія» дэталі для «Боінгаў» не траплялі ў Расію2

Ад закрыцця мяжы з Польшчай вялікія страты нясе не толькі Беларуская чыгунка, але і «Беларуськалій»7

Украінскія памежнікі: Расійскія войскі пасля вучэнняў у Беларусі не засталіся1

Новыя iPhone ужо ў Беларусі. Колькі каштуюць і ці варта ехаць па іх у Польшчу або Літву?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай31

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць