У ноч на 16 верасня расіяне нанеслі ракетны ўдар па Запарожжы. Паводле Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, у выніку атакі загінуў адзін чалавек, яшчэ 13 атрымалі раненні.

Сярод параненых — двое непаўналетніх, дзецям 4 і 17 гадоў.

Як паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў, пасля ўдару ў горадзе ўзніклі маштабныя пажары.
Полымя ахапіла тры жылыя дамы, загарэліся два грузавікі на стаянцы.
Таксама СМІ паведамляюць пра шчыльны чорны дым пад Кіевам пасля атакі расійскіх беспілотнікаў. Афіцыйных каментароў на гэты конт пакуль няма.

-
Расіяніну Данілу Багрову далі дзевяць гадоў калоніі па справе аб спробе ваяваць за Украіну
-
ГУР узяў адказнасць за выбухі пад Уладзівастокам: называюць гэта помстай вайскоўцам РФ, якія ўдзельнічалі ў забойствах палонных украінцаў
-
Зяленскі: Пуцін спрабуе абдурыць Трампа і робіць усё магчымае, каб пазбегнуць санкцый
Каментары