Грамадства1515

ЕГУ прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй

Генпракурор Швед накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб прызнанні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй».

«ЕГУ, пазіцыянуючы сябе ў якасці беларускай ВНУ ў выгнанні, праводзіць мэтанакіраваную работу па дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай абстаноўкі ў краіне, аказвае метадычную, арганізацыйную і фінансавую дапамогу прадстаўнікам радыкальна палітызаваных груповак і выкарыстоўваецца спецыяльнымі службамі некаторых сумежных дзяржаў для нанясення шкоды інтарэсам Беларусі.

Мэты, якія дэкларуюцца, — падрыхтоўка беларускай моладзі да рэалізацыі заходніх сцэнарыяў трансфармацыі палітычнай сістэмы ў Беларусі, прасоўванне «альтэрнатыўных» трактовак гістарычных, культурных і іншых падзей, так званых дэмакратычных каштоўнасцяў, ідэй «еўрапейскасці», — гаворыцца ў заяве.

Варта адзначыць, што арганізацыя — гэта не экстрэмісцкае фармаванне, а мякчэйшы варыянт. Няма крымінальнай адказнасці за ўзаемадзеянне з ім.

Раней сацсеткі ЕГУ былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт працуе ў Вільні з 2004 года пасля закрыцця ў Беларусі. У ім вучыцца больш за 1000 студэнтаў, галоўным чынам беларусаў.

Каментары15

  • Ещё информация к размышлению
    15.09.2025
    Ректор Гродненского университета им.Я.Купалы -Китурко сама вышла с инициативой о признании ряда польских вузов "экстремистскими" организациями (среди них Варшавский университет, Белостоцкий политехнический, Высшая школа финансов и управления).
  • Трэш
    15.09.2025
    Сярод стандартнай брэдзяціны выдзяляюцца"ідэi еўрапейскасці". Гэта перагіб, здаецца, нават для лукашыстаў- ці хіба яны пад ціскам маскалеў ужо перапісваюць мапы, дзе Беларусь у Азіі, а не ў цэнтры Еўропы?
  • "
    15.09.2025
    Наконт таго, што няма адказнасці за ўзаемадзеянне. Гэта не зусім карэктна. Фонды салідарнасці не былі экстрэмісцкімі арганізацыямі да мая-ліпеня 2021, але за данаты ім рэжым патрабуе "кампенсацыі" ці саджае ў калоніі. Хутчэй за ўсё, аплата за навучанне будзе ацэнена як "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-2 КК з адпаведнымі наступствамі ў рамках "інагда не да законаў".

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць