Snoop Dogg згадзіўся правесці канцэрт у Расіі — праўда, толькі на закрытай вечарыне і мінімум за 2 мільёны даляраў.

«База» даведалася райдэр хіп-хоп артыста, які ён запатрабаваў у расійскага заказчыка.
Рэпер гатовы прыляцець толькі на прыватным прэміяльным самалёце. Фатаграфаваць і здымаць яго, а тым больш распаўсюджваць матэрыялы з вечарынкі, строга забаронена — усе ўдзельнікі абавязаныя падпісаць дамову аб неразгалошванні. Для артыста патрабуецца нумар у гатэлі катэгорыі не ніжэй за 5 зорак.
У грымёрцы рэпера павінен быць PlayStation 1 з калекцыяй спартыўных гульняў: Madden 99, NBA Live 99, NCAA College 99, Triple Play 99. Да іх неабходна чатыры джойсцікі і вялікі экран для гульні з сябрамі.
У групы падтрымкі павінна быць свая асобная грымёрка з душам і прыбіральняй, разлічаная мінімум на 12 чалавек. Флуарэсцэнтнае асвятленне недапушчальнае — толькі лямпы напальвання.
На стол, разлічаны на 16 чалавек, трэба падаць смажаную курыцу, барбекю, стравы італьянскай і мексіканскай кухні, стэйкі, смажаную або запечаную рыбу, а таксама агародніннае кары. Выкарыстанне пластыкавага і папяровага посуду выключана — толькі тканевыя абрусы і сурвэткі.
11 ахоўнікаў павінны валодаць англійскай мовай і быць апранутымі ў аднолькавыя футболкі. Яны абавязаныя патруляваць тэрыторыю паркоўкі, сцэны і грымёрак кругласутачна. Любы небяспечны выпадак прывядзе да неадкладнай адмены шоу.
Каментары
100 год таму ідзейныя злодзеі