Вайна77

Калі Расія не спыніць вайну, расійскія чыноўнікі павінны ведаць, дзе знаходзіцца найбліжэйшае бамбасховішча — Зяленскі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не будзе бамбіць цывільнае насельніцтва, але намякнуў, што цэнтры расійскай улады, такія як Крэмль, цалкам могуць стаць мішэнямі. Таксама ён паведаміў, што Трамп ухваліў удары Украіны па расійскай энергетычнай інфраструктуры.

Скрын відэа

Дональд Трамп падчас сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім ухваліў нанясенне Украінай удараў па расійскай энергетычнай інфраструктуры, паведаміў украінскі прэзідэнт у інтэрв'ю Axios, пераказвае «Агентство».

Трамп, па словах Зяленскага, сам узняў гэтае пытанне на іх сустрэчы ў аўторак. Амерыканскі прэзідэнт лічыць, што Украіна павінна адказваць на расійскія ўдары па прынцыпе «вока за вока», распавёў украінскі лідар.

«Калі яны атакуюць нашу энергетыку, прэзідэнт Трамп падтрымлівае ідэю, што мы можам адказаць па энергетыцы», — сказаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, тое ж самае амерыканскі прэзідэнт сказаў пра патэнцыйныя атакі на вытворчасць беспілотнікаў або ракет, але гэтыя цэлі добра абароненыя.

Зяленскі таксама расказаў, што папрасіў у Дональда Трампа зброю, якая, на яго думку, паскорыць завяршэнне вайны.

«Прэзідэнт Трамп ведае, я яму [сказаў], што нам трэба, — сказаў ён. — Нам гэта трэба, але гэта не значыць, што мы будзем гэтым карыстацца. Таму што, калі ў нас гэта будзе, я думаю, гэта створыць дадатковы ціск на Пуціна». Трамп у адказ на гэта, па словах Зяленскага, сказаў, што «будзе працаваць над гэтым».

Зяленскі ўдакладніў, што калі ва Украіны будзе дальнабойная зброя ад ЗША, Кіеў ёю скарыстаецца.

На пытанне журналіста пра тое, ці будзе яна выкарыстоўвацца для ўдараў па Маскве, украінскі прэзідэнт адказаў: «Мы не тэрарысты. Нават калі нашы людзі ненавідзяць расіян, таму што яны пачалі вайну і забіваюць нас, усе нашы людзі разумеюць, што мы не павінны атакаваць мірных жыхароў». Пры гэтым ён сказаў, што людзі, якія працуюць у Крамлі, павінны ведаць, дзе знаходзіцца найбліжэйшае бамбасховішча: «Калі яны не спыняць вайну, яно ім спатрэбіцца ў любым выпадку».

4 чэрвеня падчас перамоваў з Зяленскім па тэлефоне Трамп, як пісала Financial Times, заклікаў украінскага калегу актывізаваць удары ўглыб Расіі, а таксама спытаў, ці зможа Кіеў атакаваць Маскву, калі ЗША паставяць зброю вялікай далёкасці. Пра тое, што Трамп параіў Зяленскаму перанесці вайну на тэрыторыю Расіі і пацікавіўся, ці здольны Кіеў нанесці ўдары па Маскве і Санкт-Пецярбургу, таксама напісала WSJ. Пра параду Трампа расказвала і крыніца The Washington Post.

Прэс-сакратар Белага дома Кэралін Левіт пазней сказала, што Трамп «проста задаў пытанне, а не заклікаў да далейшага кровапраліцця».

Сам амерыканскі прэзідэнт пазней заявіў, што Зяленскі не павінен наносіць удары па Маскве.

У аўторак пасля сустрэчы з Зяленскім у Нью-Ёрку амерыканскі прэзідэнт заявіў, што Украіна можа выйграць вайну супраць Расіі і вярнуць усе страчаныя тэрыторыі.

Ён назваў расійскую армію «папяровым тыграм» і дадаў, што народ Расіі не ўсведамляе ўсіх маштабаў эканамічнага ўрону, нанесенага прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Гэта стала нечаканым разваротам у рыторыцы амерыканскага прэзідэнта.

Каментары7

  • %
    25.09.2025
    Пры гэтым ён сказаў, што людзі, якія працуюць у Крамлі, павінны ведаць, дзе знаходзіцца найбліжэйшае бамбасховішча: «Калі яны не спыняць вайну, яно ім спатрэбіцца ў любым выпадку»
    ____________________

    Пра тое, што Трамп параіў Зяленскаму перанесці вайну на тэрыторыю Расіі і пацікавіўся, ці здольны Кіеў нанесці ўдары па Маскве і Санкт-Пецярбургу, таксама напісала WSJ. Пра параду Трампа расказвала і крыніца The Washington Post.
    Прэс-сакратар Белага дома Кэралін Левіт пазней сказала, што Трамп «проста задаў пытанне, а не заклікаў да далейшага кровапраліцця».
    Сам амерыканскі прэзідэнт пазней заявіў, што Зяленскі не павінен наносіць удары па Маскве.

    ____________________

    Вось увесь час такія супярэчнасьці ў выказваньнях ды й дзеяньнях
  • Жвір
    25.09.2025
    Сказаў прыгожа, пераходзь да справы.
  • Шутник
    25.09.2025
    Клоун. В России чиновники - раскормленный мусор. Они ничего не решают и ничего не значат. Да, сидят на теплых местах, убьют одного, ещё 20 найдется таких же некомпетентных. Зеленский бы ещё думу пригрозил разбомбить - там сидит экспертный совет из спортсменов, попов, православных активистов, певцов ртом, которых ненавидит вся страна. И вся страна бы пальцы скрестив ждала, когда же Украина исполнит обещание.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць