Грамадства4242

Юлія Міцкевіч: Мае словы пра турму вырвалі з кантэксту. Супраць мяне арганізавалі кампанію цкавання

«Турма нікога не робіць лепшым, толькі горшым», — так Юлія Міцкевіч, намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, пракаментавала скандал вакол паводзінаў Сяргея Ціханоўскага ў Нью-Ёрку. Многіх, у тым ліку былых палітвязняў, гэтае выказванне абразіла. Юлія Міцкевіч патлумачыла свае словы «Нашай Ніве».

Юлія Міцкевіч. Фота: femantiwar.org

На думку Юліі, яе словы былі вырваныя з кантэксту — маўляў, калі паглядзець усё інтэрв’ю, а не чытаць цытаты адтуль, можа скласціся іншае ўражанне.

Пасля таго, як тыя словы разышліся па інтэрнэце, да Міцкевіч у сацсетках звярталіся былыя палітвязні. Жанчына кажа, што яна выбачылася перад імі за свае словы і гатова выбачыцца публічна:

«Прашу прабачэння, калі мае словы кагосьці пакрыўдзілі, зачапілі ці абразілі. У мяне дакладна не было такой мэты. І мне вельмі шкада, калі яны прагучалі як аб’ектывацыя ці стыгматызацыя палітвязняў як сацыяльна ўразлівай групы. Абсалютна дакладна ў мяне таксама не было такой мэты.

Гэта было абмеркаванне сітуацыі з Сяргеем Ціханоўскім у Нью-Ёрку. Калі я сказала фразу, што турма нікога не робіць лепшым, а толькі горшым, я мела на ўвазе псіхалагічны і эмацыйны стан чалавека, які нядаўна выйшаў з-за кратаў. Пасля столькіх гадоў у жахлівых умовах, у тым ліку катаванняў, як і ўсе палітвязні, ён праходзіць праз вельмі траўматычны досвед. І гэты досвед можа ўплываць на паводзіны — не заўсёды і не ва ўсіх, але можа».

Да таго, што яе словы выклікалі шмат абмеркаванняў, Юлія ставіцца спакойна — людзі маюць права выказвацца.

Але Міцкевіч лічыць, што супраць яе арганізаваная кампанія цкавання:

«Пэўныя людзі, дакладней адзін чалавек, які вядзе супраць мяне кампанію цкавання, скарыстаў гэтую сітуацыю, каб працягнуць і ўзмацніць нападкі. Яна распаўсюджвае шмат хлусні, булінгу, харасменту. Цяпер я таксама знаходжуся пад вялікім ціскам, падобна да маёй каляжанкі Насты Базар, толькі ў іншым кейсе. Гэтая хваля выкарыстоўваецца, маштабіруецца, пра мяне пішуць у розных чатах, дадаючы зусім лжывую інфармацыю, якая нават не датычыцца згаданай сітуацыі. Гэта ўсё ўзмацняецца.

Асабліва цяжка, калі я цяпер працую ў якасці ментаркі і каардыную з боку АПК жаночую лідарскую праграму для беларускіх актывістак, а таксама займаюся іншымі працоўнымі напрамкамі. У тым ліку я працую з тэмай палітвязняў і маю знаёмых і сяброў сярод іх, асабліва жанчын, якія дзеляцца сваім траўматычным досведам. Таму я вельмі адчувальна і з эмпатыяй стаўлюся да гэтай тэмы. Акрамя таго, мая праца ў Кабінеце звязаная з падтрымкай уразлівых груп, і гэта мой асобны кірунак дзейнасці».

Паводле слоў Юліі, гаворка пра Яўгенію Доўгую, журналістку і заснавальніцу праваабарончай ініцыятывы «Палітвязынка». Міцкевіч кажа, што кампанія цкавання з боку Доўгай у яе адрас пачалася яшчэ тады, калі Юлія трапіла на сваю пасаду ў АПК:

«Я не ведаю, з чым гэта звязана і чаму яна так робіць. Доўгі час я маўчала, але цяпер гэтая сітуацыя ўжо мае вельмі цяжкія наступствы для майго псіхічнага здароўя і эмацыйнага стану, бо я таксама маю пэўныя дыягназы і я таксама чалавек».

«Увогуле не разумею, пра што гаворка», — пракаментавала сітуацыю Яўгенія Доўгая.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары42

  • Прафесійны каментатар
    01.10.2025
    Гэта завецца motte & bailey (Курган і частакол па-нашаму)

    Спачатку сабж са сваёй сцяны вылівае смярдзючыя памыі на апанента.
    А потым, калі натоўп іншых каментатараў у адказ выбівае частакол з-пад сабжа, той бяжыць на свой курган у сваю фарфоравую вежу:

    - Мяне вырвалі з кантэксту! Я сама ахвяра хлусні, булінгу, харасменту!

    І калі ціск гайдукоў спадае, сабж зноў спускаецца ліць бруд.
  • каркуша
    01.10.2025
    сама какой-то ерунды наговорила. кого-то обвинила . кто их всех трогает. надо просто уметь признавать ошибки.
  • не такі, як ёсць
    01.10.2025
    Ой а так можна? А то мо і Стрыжака няправільна зразумелі, ён мо хацеў проста піва разам папіць а фота вырвалі з кантэксту?! 😂

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі2

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»6

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў1

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі2

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць