Эканоміка2020

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

На закрытай нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўвалася пытанне вытворчасці паліва для Расіі. Спыталі ў эксперта, наколькі магутнасці двух беларускіх НПЗ могуць задаволіць попыт Расіі і колькі на гэтым можа зарабіць Беларусь — або кашалькі адной сям'і.

Завод «Нафтан» у Наваполацку. Ілюстрацыйнае фота: сайт завода

На фоне атак Украіны на расійскую нафтаперапрацоўчую інфраструктуру ў Беларусі абмяркоўваецца пытанне рэзкага павелічэння аб'ёмаў перапрацоўкі нафты.

Па словах эксперта BEROC Змітра Крука, у беларускіх НПЗ ёсць дастаткова вялікі патэнцыял для павелічэння аб'ёмаў нафтаперапрацоўкі.

«Па ўскосных даных за 2024 год, у Беларусі перапрацавалі каля 15‑16 мільёнаў тон нафты. Гэта азначае, што загрузка беларускіх НПЗ летась складала каля 65-70%.

У першым паўгоддзі 2025 года аб'ёмы перапрацоўкі скараціліся яшчэ прыблізна на 10%, таму пры захаванні тых жа аб'ёмаў гадавыя паказчыкі былі б каля 14-14,5 мільёна тон», — кажа Крук.

З гэтага вынікае, што прынамсі да нядаўняга часу магутнасці нашых НПЗ былі задзейнічаны ўсяго на 55-65%.

У найлепшыя часы гадавыя аб'ёмы нафтаперапрацоўкі былі ў раёне 18‑19 мільёнаў тон у год.

«Агулам жа максімальны аб'ём нафты, які беларускія НПЗ могуць перапрацоўваць, — гэта 21,5‑22 мільёны тон, калі казаць пра 100% загружанасць. Але 100% загружанасць не выгадная з тэхналагічнага пункту гледжання, таму і ў часы, калі не было санкцый, завод працаваў з загружанасцю максімум на 85-90%, што лічыцца аптымальным для любога тыпу вытворчасці», — тлумачыць эксперт.

Унутраны рынак Беларусі складае 6 мільёнаў тон на год. А рынак Расіі — 155 мільёнаў тон, таму цалкам замяніць расійскія НПЗ беларускія заводы не змогуць. 

«З тых даных, што ёсць, мы бачым, што Беларусі ўдаецца рэалізоўваць свае нафтапрадукты на экспарт па цэнах, блізкіх да рыначных. У выпадку з пастаўкамі ў Расію маржынальнасць меншая, таму беларускія НПЗ будуць зацікаўленыя менавіта ў экспарце ў Расію дадатковых аб'ёмаў вытворчасці, а не на поўнае перанакіраванне ўсяго экспарту ў Расію», — тлумачыць эканаміст.

Пры гэтым, на яго думку, сітуацыя ў Расіі пакуль не настолькі крытычная, каб прымушаць Беларусь адмовіцца ад экспарту нафтапрадуктаў у іншыя краіны і перанакіроўваць іх у Расію.

«Безумоўна, для беларускай эканомікі будзе выгадна нарасціць аб'ёмы нафтаперапрацоўкі да аб'ёмаў, якія былі да санкцый і вайны, але расійскі рынак менш маржынальны ў параўнанні з іншымі», — адзначае Зміцер Крук.

Эканаміст кажа, што дакладна вызначыць краіны, у якія цяпер пастаўляюцца нафтапрадукты з Беларусі, немагчыма, але лічбы ўказваюць на тое, што іх удаецца прадаваць па больш выгадных цэнах, чым гэта можна рабіць, пастаўляючы іх у Расію. Нават з улікам таго, што цэны ў Расіі таксама выраслі.

Аднак Крук лічыць, што апроч выгады для эканомікі ў цэлым, Лукашэнка ў гэтай сітуацыі выйграе і ў палітычным плане.

«У Лукашэнкі з'явіцца магчымасць пасля казаць пра тое, што вось мы вас тут выратавалі ў цяжкі перыяд. Таму цяпер давайце знізьце нам тарыфы на чыгуначныя перавозкі, палепшыце нам умовы працы ў партах, каб мы вам пастаўлялі тыя нафтапрадукты. Можна нават казаць, што нібы ў страты, хоць на справе ніякіх страт не было. То-бок гэтую сітуацыю можна ў будучыні канвертаваць у нейкія эканамічныя выгоды», — лічыць Крук.

Таксама, на думку эканаміста, на гэтым фоне можна вытаргаваць паляпшэнне ўмоў на ўваходную нафту — прасіць дадатковую зніжку і спецыяльныя ўмовы.

Каментары20

  • Мы огребем не слабо
    03.10.2025
    В случае расширения войны, например, Путин нападет на Эстонию, Польшу, Литву, Лукашенко получит удары по белорусским НПЗ, Гродно Азот. Это неизбежно. Экономика Беларуси будет разрушена. Такова логика войны. Союзника страны агрессора тоже будут атаковать. То, что не происходит уже это чудо и добрая воля Украины. Мы все огребем за выбор 1994 года, за трусость и равнодушие.
  • Паляшуцкія каўбасы
    03.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • надеюсь всё просчитали
    03.10.2025
    Интересно, будет ли на руку лукашенко, когда прилетит по белорусским НПЗ, ведь занимаются снабжением агрессора, а значит цели -легитимные ?!
    При возможности сорвать куш на личные счета, семья может потерять курицу несущую золотые яйца.
    Извините, при сложившейся в РБ системе власти и системе госуправления, невозможно говорить о Народе Беларуси, только о мафиозной группировке лукашенок, силой захватившей и силой удерживающей власть в Беларуси.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі23

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская амбасада ў Карэі вывесіла банер «Победа будет за нами»8

Прэзідэнт Літвы трапіў у бальніцу8

«Хачу быць такой жа ў старасці!» 87‑гадовая пенсіянерка скарыла сацсеткі сваёй формай3

Міністр Маркаў заявіў, што трэба змагацца з тымі, хто кажа пра ўшчамленне рускай ці беларускай мовы21

На Байкале спалілі пудзіла спевака Шамана, які палізаў на возеры лёд4

Юваль Ной Харары: Штучны інтэлект ператварыўся ў нож, які хутка будзе сам вырашаць, каго забіць30

Будаўнік з Магілёва расказаў, колькі зарабляе і чаму больш не хоча працаваць у Расіі9

«Эміграцыя — гэта рэпетыцыя смерці»18

«БелДжы» пашырае завод

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі23

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць