Вайна77

Расійская брыгада «Эспаньёла», якая складалася з ультраправых футбольных фанатаў для вайны з Украінай, абвясціла пра расфарміраванне

88‑я добраахвотніцкая брыгада «Эспаньёла» спыняе сваё існаванне і будзе расфарміравана — на яе базе створыць радыёэлектронны і штурмавы атрады.

Скрыншот відэа

Большасць байцоў пад камандаваннем Станіслава Арлова («Іспанца») пяройдуць на службу ў новыя падраздзяленні Мінабароны РФ і іншых сілавых структур. Марскі атрад «Эспаньёлы» і разведцэнтр «Мелодыя» ў Крыме працягнуць сваю працу. Прыём у штат брыгады да канца кастрычніка прыпынены.

«Эспаньёла» была створана з ультраправых расійскіх футбольных фанатаў. Яна вядомая тым, што заходзіла пад Кляшчэеўку ў 2023‑м і брала ў 2024— 2025‑м Часаў Яр.

Паводле расійскіх СМІ, «Эспаньёла» звязаная з былым памочнікам прэзідэнта РФ Уладзіславам Сурковым і «Адзінай Расіяй». «Важныя гісторыі» пісалі, што «Эспаньёлу» спансаваў начальнік службы бяспекі Расійскай чыгункі Віктар Шэндрык

Каментары7

  • рэвалюцыю не яны будуць рабіць, а якуты , татары і чэчэнцы
    03.10.2025
    усе маскоўскія фашысты з'ехалі ў Тайланд да ледібойс , рэвалюцыю не яны будуць рабіць, а якуты , татары і чэчэнцы
  • György Schwartz
    03.10.2025
    Так, так, а чаму не пішаце пра розных ультралевых, у тым ліку камуністаў, якія ваююць за Расію?

    Або пра неграў, якія таксама ваююць за Расію?
  • Мундир английский ... табак японский
    03.10.2025
    Мх, Так и футбол - британская игра, кодифицированная в Англии в 1863 году. Да и вообще у любого российского или красно-зелёного турбопатриота преклонения перед Западом в разы больше, чем у хатаскрайника. Поэтому есть пища для размышлений.

Цяпер чытаюць

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?14

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Усе навіны →
Усе навіны

Адзіныя ў Беларусі стогадовыя двайняты адзначылі юбілей

«Патрабаванні выходзяць за рамкі разумнага». У ГЗЦ на дзяўчынку пасыпаліся шкляныя дзверы — мама запатрабавала пуцёўку на мора сям'і3

Былы палітвязень Юрась Зянковіч прыплыў на круізным караблі з Еўропы ў Амерыку і падзяліўся яркімі ўражаннямі ад падарожжа26

Як змяніліся сюжэты гарадскіх муралаў да і пасля 2020 года ФОТЫ5

Умераў: Кіеў і Вашынгтон дасягнулі «агульнага разумення» па ключавых умовах мірнага плана5

«Гэта бяда». Лукашэнка назваў самую вялікую небяспеку для УНС у будучыні20

На скрыжаваннях відэакамеры пачалі аўтаматычна фіксаваць парушэнні аўтамабілістаў. Штрафы таксама прыйдуць аўтаматычна3

Кіраўнік «Раснафты» заявіў пра гатоўнасць Расіі быць рэсурснай базай для Кітая8

«Чуем нават, як сусед за сцяной кашляе, і часта жыльцы гадзяць у ліфтах». Як жывецца ў панельках на ўскрайку Каменнай Горкі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?14

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць