Грамадства33

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію

У варшаўскай «Тэра Груп» працаваў да свайго таямнічага знікнення Анатоль Котаў.

Андрэй Ярашэвіч

Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці крымінальнай справы двух палітвязняў — 42‑гадовага Андрэя Ярашэвіча і яго 36‑гадовага бізнэс-партнёра.

З сярэдзіны 2000‑х Ярашэвіч быў упраўляючым партнёрам івэнт-агенцтва «Тэра Груп».

Сілавікі выставілі бізнэсменам тры абвінавачванні — здрада дзяржаве (ч. 1 арт. 356), фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2. арт. 361-2) і крадзеж у асабліва буйным памеры (ч. 4. арт. 210). Мінімальна магчымае пакаранне — 7 гадоў калоніі. Максімальнае за здраду дзяржаве — 15 гадоў, але з улікам іншых артыкулаў можа быць яшчэ большым.

Андрэй Ярашэвіч нарадзіўся ў Баранавічах. Скончыў БДЭУ

Як лічаць сілавікі, Ярашэвіч нібыта збіраў інфармацыю пра наваполацкую калонію №1 — персанальныя даныя супрацоўнікаў і ўмовы ўтрымання асуджаных. Па версіі СК, усё гэта рабілася для «Белпола».

Апроч таго, Ярашэвіч і яго бізнэс-партнёр нібыта выкарыстоўвалі сваю кампанію для фінансавання «экстрэмісцкіх фарміраванняў» Terra Group Event і SSL Production.

Сузаснавальнікам беларускай «Тэра Груп» з'яўляўся Віталь Крыўко. Ён працаваў у штабе Віктара Бабарыкі, пасля выбараў быў арыштаваны, пасля чаго атрымаў хатнюю хімію і ўрэшце эмігрыраваў.

Цяпер Крыўко жыве ў Польшчы, дзе адкрыў івэнт-агенцтва — таксама з назвай «Тэра Груп». У ім працаваў палітык Анатоль Котаў, які таямніча знік у Турцыі ў жніўні 2025 года.

Сілавікі палічылі, што беларускае івэнт-агенцтва перадавала свой прыбытак польскай юрыдычнай асобе — якую постфактум, у лістападзе 2025 года, абвесцілі экстрэмісцкім фармаваннем.

Нарэшце, трэцяе абвінавачванне заключаецца ў тым, што адзін з фігурантаў нібыта прысвоіў сабе больш за 240 тысяч рублёў, выплаціўшы сабе дывідэнды без згоды іншых уласнікаў. Няясна, гаворка ідзе пра Ярашэвіча ці яго бізнэс-партнёра.

Ярашэвіч быў арыштаваны ў сакавіку 2025 года. З таго часу знаходзіцца ў СІЗА. Яго бізнэс-партнёр таксама за кратамі.

Каментары3

  • уточните
    23.04.2026
    Под изменой государству, система лукашенко-шведа, понимает раскрытие мест и информации, где, система лукашенко-шведа пытает и убиаает беларусов ?
  • белый пол
    23.04.2026
    для чего собирать информацию о сотрудниках, когда у белого пола есть все базы данных сотрудников с постоянным обновлением. деза от режима
  • гыы
    23.04.2026
    "В варшавской «Терра Груп»". В Варшавской... Че та я не удивлен, что его посадили и за ЧТО посадили...

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Раман пра развод, які шмат можа сказаць пра сучасных жанчын

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць