Грамадства3939

Вызваленыя палітвязні недалічыліся грошай ад «Байсола» — у фондзе патлумачылі, як падзялілі сабранае на зборы

19 сакавіка памілавалі 250 палітвязняў, абсалютная большасць з якіх засталіся ў Беларусі. «Байсол», як і раней, абвяшчаў збор на дапамогу вызваленым. Паабяцалі перадаць грошы і тым, хто застаўся ў Беларусі — але ёсць пытанні па тым, як іх размяркоўвалі.

Кожны палітвязень можа атрымаць ад «Байсола» разавую выплату сумай 1000 еўра. Нехта просіць грошы пасля вызвалення, за кагосьці сваякі атрымліваюць гэту суму яшчэ падчас іх зняволення — гэта агульная практыка. Калі ж былому палітвязню трэба дадатковая падтрымка, ён можа адкрыць і персанальны збор на «Байсоле».

Пасля таго, як беларуская ўлада пачала дэпартаваць памілаваных палітвязняў, «Байсол» ладзіць да кожнага такога вызвалення буйныя экстранныя зборы, а далей дзеліць паміж вызваленымі ўсе атрыманыя грошы.

Напрыклад, палітвязням з групы, вызваленай у снежні 2025 года, пераводзілі па 2000 еўра. «У гэту суму ўваходзіць 1000 еўра, якая выплачваецца па праграме падтрымкі вызваленых зняволеных. Яшчэ 1000 еўра — з экстранна сабранай беларусамі сумы», — тлумачыла прадстаўніца «Байсола» ў каментары «Люстэрку».

Адпаведна, і цяпер многія палічылі, што кожны з 250 чалавек можа атрымаць «традыцыйную» 1000 еўра і сваю частку ад збору. Але, як стала вядома «Нашай Ніве», вызваленыя атрымліваюць роўна 1000 еўра — і ўсё. Чаму так?

Аперацыйная дырэктарка «Байсола» Ганна Дапшэвічуце кажа, што экстранныя зборы — гэта якраз частка базавай праграмы выплат былым палітвязням. І гэтыя выплаты складаюць 1000 еўра.

«Калі мы робім экстранныя зборы, мы размяркоўваем атрыманую суму паміж усімі заяўнікамі з канкрэтнай групы вызваленых вязняў, для якой і распачынаўся збор. Калі былі ранейшыя вызваленні, і [улады] вывозілі ўсіх вызваленых без выключэнняў, атрымлівалася сабраць больш за заяўленую суму, і мы дзялілі канчатковую суму паміж усімі заяўнікамі. 

Ганна Дапшэвічуце. Фота: citydog.by

Спачатку яны прыходзілі са сваімі заяўкамі і атрымлівалі, напрыклад, выплаты па 1000 еўра. А потым, калі заяўкі больш не прымаліся, мы размяркоўвалі рэшту паміж усімі, хто звярнуўся па тую 1000».

Варта адзначыць, што раней «Байсол» ніколі не казаў, што экстранныя зборы і праграма выплат неяк звязаныя, тым больш тая праграма існавала задоўга да пачатку дэпартацый. Тым не менш, паводле слоў Ганны, гэта даўняя практыка:

«У нас заўжды працуе гэтая праграма выплаты дапамогі вызваленым, і мы проста рознымі спосабамі прыцягваем да яе сродкі. Экстранныя зборы — адзін з такіх спосабаў».

Раней выплаты па 1000 еўра шмат у чым фінансаваліся са сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонда. Цяпер грошай ад МГФ у «Байсола» няма.

Ганна ўдакладняе, што пасля вызвалення групы вязняў у сакавіку 2026 года «Байсол» абвясціў чарговы экстранны збор, але не здолеў сабраць заяўленую суму збору — з запланаваных 250 тысяч еўра атрымалася сабраць толькі 104 тысячы. Калі заяўнікаў будзе больш за 104, «Байсол» дадаткова возьме сродкі з іншых крыніц — напрыклад, з агульнага збору:

«У нас заўжды ёсць і асабістыя зборы, і нашы, агульныя. Напрыклад, летам і восенню ў нас бываюць тэматычныя зборы на дзяцей. І вось у нас пастаянна дзейнічае агульны збор, праз які мы збіраем грошы на ўсе нашы праграмы падтрымкі. Заўжды працуем над тым, каб і туды траплялі данаты. І грошы з гэтага збору ідуць на ўсе нашы праграмы, у тым ліку праграму дапамогі палітвязням і вызваленым».

Так ці інакш, у «Байсоле» кажуць, што 1000 еўра атрымаюць усе, хто па яе звернецца. А вось калі б атрымалася сабраць больш за 250 тысяч еўра, то кожны з іх атрымаў бы больш.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары39

  • Ізноў правараваліся
    22.04.2026
    Усе гэтыя грамадскія зборы хаваюць той факт, што грошы на дапамогу палітзняволеным, якія ўжо выдзелены Еўрасаюзам і ЗША - і не тысячамі, а мільёнамі, згубіліся недзе па дарозе.
  • Хопіць лайнадзейнасці
    22.04.2026
    За гэтыя 250 тысячаў можна было б стварыць 10 нармалёвых бізнэсаў і ўладкаваць туды беларусаў, каб не валацужылі па гэтай тысячы, якая нічога не вырашае. У гэтай Душневічутэ напэўна заробак у тыдзень большы, чым гатая падачка нашым героям.
  • 989
    22.04.2026
    Что-то это все мне напоминает))

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень47

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

Расіяне на матацыклах спрабавалі ўзяць штурмам Малую Такмачку. Здагадайцеся, чым скончылася12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень47

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць