Спорт66

На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля

На чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў албанскай Тыране адбыўся скандал з удзелам беларускага спартсмена Паўла Глінчука. Беларуса ледзь не дыскваліфікавалі, але ён у выніку вырваў сабе медаль, піша «Трыбуна».

Павел Глінчук — справа

Павел Глінчук упэўнена дайшоў да паўфіналу, перамогшы супернікаў са Швецыі і італьянскага прадстаўніцтва. У паўфінале яго супернікам стаў вельмі вопытны турэцкі барэц Рыза Каяалп — 11‑разовы чэмпіён Еўропы і 5‑разовы чэмпіён свету.

Падчас паядынку, у якім упэўнена перамагаў турэцкі спартсмен, ён двойчы ўдарыў Глінчука далонню па галаве, што супярэчыць правілам. Суддзя спыняў паядынак і рабіў заўвагі. Але пасля другога такога эпізоду беларус не стрымаўся: штурхнуў суперніка і ў адказ таксама ўдарыў яго.

Падчас паядынку. Турэцкі спартсмен у сінім трыко, Павел Глінчук — у чырвоным

Пасля гэтага Каяалп карцінна упаў на дыван, а суддзі пасля абмеркавання сітуацыі дыскваліфікавалі Глінчука за паводзіны. Ён пасля таго не падаў руку ні суперніку, ні суддзям.

Спачатку гэта азначала, што беларус не зможа змагацца за бронзу. Аднак яго каманда падала апеляцыю, звярнуўшы ўвагу, што канфлікт справакаваў менавіта турэцкі барэц. У выніку рашэнне змякчылі: дыскваліфікацыя засталася толькі за гэты паядынак, але Глінчуку дазволілі ўдзельнічаць у барацьбе за трэцяе месца.

Увечары 21 красавіка Павел Глінчук, які на гэтых спаборніцтвах выступае ў нейтральным статусе, выйшаў на паядынак за бронзу супраць іншага «нейтральнага» спартсмена — Марата Кампарава з Расіі. У ім ён быў мацнейшы і заваяваў медаль.

Паўлу Глінчуку 24 гады, ён родам з Докшыцкага раёна. Дужаецца ён у самай цяжкай вагавай катэгорыі.

Каментары6

  • ●
    22.04.2026
    Ўсё годна беларус зрабіў . Я бы яшчэ з нагі дадаў . Хопіць ужо трымаць .
  • Ёсік
    22.04.2026
    ●, вы хацелі напісаць трыВаць?
  • Вольга
    22.04.2026
    ●, які ён беларус, калі ў лукакскім сцягам? Лккашыст

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць