Вясной падчас вялікіх выхадных Вольга разам з мужам сабрала на балоце некалькі вёдраў сакавітых журавін. У апублікаваным відэа ў TikTok жанчына падзялілася, дзе чакае такі ўраджай, піша Kraj.by.

«Ну як сядзець дома?»
— Насталі вялікія выхадныя — 4 дні. Ну як сядзець дома? — дзівіцца Вольга. — Зноў я паехала ў журавіны, але сёння з мужам.

Жанчына адзначыла, што кірунак суражскі, і падзялілася, што дарога да балота вельмі дрэнная — разбітая лесавозамі.
«У параўнанні з тымі балотамі, дзе я была, тут наогул столькі вады! — расказвае Вольга. — Ну, як бы ягадак сабралі».
«Так што, ахвотныя, можаце прыязджаць і пазбіраць журавіны-веснянкі», — запрашае жанчына.
У каментарах пад відэа здзівіліся і адначасова захапіліся ўраджаем ягад у красавіку.

Вольга ўдакладніла, што балота, дзе пасля восені засталося столькі ягад, знаходзіцца за Віцебскам.

І патлумачыла, чаму гэтая ягада называецца «журавінамі-веснянкамі».

Каментары